Славянскi базар не павiнен страцiць нацыянальны каларыт
Славянскi базар не павiнен страцiць нацыянальны каларыт
Сярод культурна-музычных форумаў, якiя транслююцца ў нас па тэлебачаннi, беларусы аддаюць перавагу "Славянскаму базару ў Вiцебску". За гэты конкурс выказалiся 40,4 працэнта рэспандэнтаў. Такiя вынiкi апытання, праведзенага iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Нiжэй у рэйтынгу размясцiлiся "Еўрабачанне" i "Новая хваля" (Юрмала) — 29,2 i 14,5 працэнта адпаведна. Увогуле "Славянскi базар" глядзелi, слухалi, чыталi аб iм i асабiста ўдзельнiчалi ў мерапрыемствах форума 76,7 працэнта апытаных. Большасць iнфармацыю аб форуме атрымлiвае праз тэлебачанне — 96 працэнтаў, каля 20 працэнтаў апытаных сачылi за праграмай фестывалю на старонках газет i прыкладна 10 працэнтаў — па радыё. Больш за 60 працэнтаў рэспандэнтаў хацелi б пабываць на мерапрыемствах "Славянскага базару". На думку большасцi (85 працэнтаў), арганiзацыя правядзення форума з кожным годам паляпшаецца цi застаецца на папярэднiм узроўнi. Сярод адмоўных момантаў i недапрацовак адзначалiся запрашэнне адных i тых жа зорак з году ў год, адсутнасць новых iдэй па абнаўленнi праграмы. Сярод пажаданняў i прапаноў па далейшым развiццi мiжнароднага фестывалю ў Вiцебску — павышэнне ўзроўню падрыхтоўкi беларускiх артыстаў, запрашэнне замежных выканаўцаў найбольш высокага ўзроўню (каб у iх было чаму павучыцца), узняцце фестывалю да ўзроўню добрага шоу, але з захаваннем нацыянальнай асаблiвасцi, традыцый, душэўнасцi, энергетыкi добрых беларускiх людзей. Як сведчыць апытанне, беларусы цэняць нацыянальны каларыт "Славянскага базару". Акрамя сучаснай эстрады даволi папулярнымi становяцца iншыя жанры сучаснага мастацтва : жывапiс, тэатр, дзiцячы эстрадны конкурс. Адметна, што нават моладзь, якой даспадобы больш шырокая iнтэрнацыяналiзацыя свята, выступае пры гэтым за абавязковае захаванне нацыянальнага каларыту. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод культурна-музычных форумаў, якiя транслююцца ў нас па тэлебачаннi, беларусы аддаюць перавагу "Славянскаму базару ў Вiцебску". За гэты
|
|