Рыба ў лесе i жыта ў вадзе
Рыба ў лесе i жыта ў вадзе
У вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна лiтаральна на мяжы змыву аказаўся амаль цэлы пасёлак, дзе жыве некалькi соцень чалавек. Побач з кварталам новай забудовы вёскi знаходзiцца сажалка, здадзеная ў арэнду для развядзення рыбы. Пасля лiўня вада з навакольных балот хлынула ў вадаём, якi аддзелены ад пасёлка паўтараметровым насыпам дарогi. Але вада хутка прыбывала, зраўнялася з дарогай i перайшла цераз яе. Пад пагрозай аказалiся жылыя дамы i бяспека людзей. Ноччу давялося тэрмiнова будаваць дамбу на адной з палосаў дарогi. Больш за 1000 кубаметраў грунту спатрэбiлася на яе насып. А калi да ранiцы дамба была гатова i пагроза такiм чынам ад жылля адведзена, паўстала пытанне, як паменшыць узровень вады ў вадаёме. Ваду пусцiлi ў лес, затапiўшы 10 гектараў лясных угоддзяў. Рыба плавала i плёскалася памiж дрэў. Нават старажылы не памятаюць такiх цудаў, каб у лес хадзiлi не ў ягады i грыбы, а па рыбу. Тая, хто не лянiвы, набраў рыбы ў лесе. А ў Кобрынскiм раёне вада разбурыла чатыры метры дамбы каля вёскi Лелiкава i абрынулася ў мелiяратыўную сiстэму. У вынiку раптоўна пад ваду трапiлi 10 гектараў жыта мясцовага СВК. Наступствы аварыi лiквiдавалi супрацоўнiкi Кобрынскага прадпрыемства мелiяратыўных сiстэмаў, аўтапарка i аддзела па НС. Дамба адноўленая, вада адпампаваная. Але якi ўраджай атрымаеш з таго поля, можна здагадацца. Святлана ЯСКЕВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна лiтаральна на мяжы змыву аказаўся амаль цэлы пасёлак, дзе жыве некалькi соцень чалавек. Побач з кварталам новай забу
|
|