21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарога на далонях. Аспект на бяспеку i аператыўнае кiраванне

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарога на далонях. Аспект на бяспеку i аператыўнае кiраванне

Прадстаўляем суразмоўцу

Мiкалай Уладзiмiравiч Бiчан скончыў тэхнiкум сувязi. Потым пасля вайсковай тэрмiновай службы паступiў у Мiнскi фiлiял Маскоўскага iнстытута сувязi i паралельна працаваў. Быў электрамеханiкам, iнжынерам, начальнiкам цэха сувязi Мiнскага раёна. Браў удзел у стварэннi прадпрыемства РБУ сувязi Мiнскага абласнога вытворча-тэхнiчнага ўпраўлення, дзе адпрацаваў чатыры гады галоўным iнжынерам i чатыры гады начальнiкам. Да пераходу ў дарожную галiну чатыры гады адпрацаваў намеснiкам дырэктара прадпрыемства "Мiнскаблтэлекам", а таксама намеснiкам генеральнага дырэктара па пытаннях эксплуатацыi рэспублiканскага аб'яднання "Белтэлекам". Маючы вялiкi арганiзацыйны вопыт, узначалiў новае прадпрыемства, якое стварыў па сутнасцi з нуля. Цяпер ужо восьмы год узначальвае Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства па ўтрыманнi i развiццi сродкаў тэхналагiчнай сувязi "Белдарсувязь". Мае тры вышэйшыя адукацыi. Акрамя iнстытута сувязi, у 1996 годзе скончыў БДЭУ па спецыяльнасцi "эканомiка i кiраванне вытворчасцю". Год таму атрымаў дыплом Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, дзе вывучаў дзяржаўнае кiраванне нацыянальнай эканомiкай.

Тэлекамунiкацыi робяцца адным з ключавых фактараў развiцця ў ХХI стагоддзi. Стварэнне iнфармацыйна-тэлекамунiкацыйнай iнфраструктуры трэба разглядаць як найважнейшы фактар пад'ёму эканомiкi, росту дзелавой i iнтэлектуальнай актыўнасцi грамадства, узмацнення аўтарытэту краiны ў глабальным маштабе. Апераджальнае развiццё тэлекамунiкацый — неабходная ўмова развiцця iнфраструктуры вытворчасцi, фармiравання спрыяльных умоў для прыцягвання замежных iнвестыцый. Менавiта такiмi тэзiсамi кiруецца ў сваёй дзейнасцi дырэктар Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства па ўтрыманнi i развiццi сродкаў тэхналагiчнай сувязi "Белдарсувязь" Мiкалай Бiчан. Сёння Мiкалай Уладзiмiравiч згадзiўся расказаць нашаму выданню аб дзейнасцi свайго прадпрыемства, цiкавых пачынаннях у сферы дарожнага кiравання i перспектыўных планах на будучыню.

 

— З чаго пачыналася стартавая дзейнасць вашага прадпрыемства?

— РУП "Белдарсувязь" было створана ў 2001 годзе. Вядома, што ўсё пачыналася з сувязi. У той час, калi быў распрацаваны праект сiстэмы тэхнiчнай радыёсувязi, атрыманы неабходныя частоты. Сёння ведамасная радыёсувязь наладжана амаль з кожнай машынай дарожнай службы. А ўвогуле ў галiне цяпер iснуе больш як 3,5 тысячы машын, абсталяваных радыёсувяззю з выхадам нават у сетку агульнага карыстання.

— Як развiвалася тэхналагiчная база вашага прадпрыемства ў апошнiя гады?

— Для арганiзацыi больш дакладнай i таннай сувязi цяпер наладжана сетка ўласных тэлефонных станцый па Мiнску, сетка лiнейных збудаванняў, пабудаваныя валаконна-аптычныя лiнii сувязi звязаны памiж сабою, функцыянуе сетка сувязi ўздоўж аўтамабiльнай дарогi М1-Е30 i на выхадах аўтадарог з Мiнска.

— Сёння на прадпрыемстве распрацаваны новы напрамак — сiстэма дарожных вымяральных станцый. Дзеля чаго стваралася гэтая сiстэма?

— Галоўная мэта i прызначэнне гэтых станцый у тым, што з iх дапамогай у любы час сутак спецыялiсты могуць дакладна ўбачыць, што робiцца на тых цi iншых участках дарог, разгледзець заторы, цi iншыя экстрэмальныя сiтуацыi на дарогах, а потым аператыўна аналiзаваць гэтую iнфармацыю, а пры неабходнасцi, пераадрасаваць iншым службам, напрыклад ДАI. Ад дарожна-вымяральных станцый дыспетчар атрымлiвае неабходную iнфармацыю аб стане дарожнага палатна, але, бадай, самае галоўнае — спецыялiст можа фiксаваць параметры па ўлiку iнтэнсiўнасцi руху транспарту на дарогах па шасцi вiдах аб'ектаў аўтатранспарту. У кожнай кропцы, дзе функцыянуе наша спецыяльная дарожна-вымяральная станцыя, абсталяванне самастойна аўтаматычна падлiчвае, што, напрыклад, за апошнiя суткi па дарозе прайшло 8 тысяч аўтамабiляў, сярод якiх 300 аўтобусаў, вялiкая колькасць легкавых аўтамабiляў i г.д. У нашай краiне сёння функцыянуе каля 70 такiх дарожна-вымяральных станцый.

— Вядома, што вашы станцыi "нараджаюць" i шмат метэаралагiчнай iнфармацыi...

— Галоўнае прызначэнне гэтых станцый — дакладна прагназаваць i паказваць галалёдзiцу зiмой на дарогах. Каб своечасова i якасна абслугоўваць дарогi, дыспетчарскiя службы павiнны амаль iмгненна iнфармаваць дарожнiкаў аб складаных метэаўмовах на пэўных участках дарог. Нашы дарожна-вымяральныя станцыi адсочваюць на дарогах 17 розных параметраў: гэта i тэмпература паветра, вiльготнасць, хуткасць ветру, бачнасць на дарогах i г.д. Дарожна-вымяральныя станцыi знаходзяцца ў знакавых кропках галоўных магiстральных дарог рэспублiкi. Цяпер кожнае дарожнае эксплуатацыйнае падраздзяленне мае магчымасць атрымлiваць iнфармацыю з гэтых станцый не толькi па сваiм непасрэдным рэгiянальным участку, але i ўвогуле па рэспублiцы, напрыклад, дынамiку руху актыўных атмасферных франтоў.

— Глядзiце, — паказвае мне карцiнку з таблiчнай iнфармацыяй пэўнай кропкi дарогi на манiторы Мiкалай Уладзiмiравiч, — яшчэ паўгадзiны таму тут усё было добра, а зараз у Азярышчах (Вiцебская вобласць) усталяваўся туман i бачнасць усяго 150 метраў. Мясцовая дарожна-вымяральная станцыя такiм чынам усiм сiгналiзуе ў межах краiны, што ў гэтым месцы склалiся складаныя метэаўмовы.

— Метэаiнфармацыю са станцый могуць атрымлiваць цяпер усе зацiкаўленыя структуры?

— Не. Сiстэма знаходзiцца ў развiццi. Гэтую iнфармацыю ў хуткасным рэжыме могуць сёння атрымлiваць толькi абласныя падраздзяленнi ДАI. У Беларусi, паводле нашых разлiкаў, павiнна функцыянаваць не менш за 150 такiх станцый. У Фiнляндыi iх, напрыклад, каля шасцiсот...

— Якiя яшчэ тэхналагiчныя навiнкi выкарыстоўваюцца вамi, каб дарогi сталi як на далонях?

— Пасля пракладкi валаконна-аптычных лiнiй сувязi, намi пачала актыўна развiвацца сiстэма вiдэаназiранняў i сiстэма розных датчыкаў. Насамрэч з дапамогай спецыялiзаваных датчыкаў магчыма будзе арганiзоўваць розныя транспартныя развязкi, выкарыстоўваць знакi пераменнай iнфармацыi, якiя ў нас ужо ёсць, але iх вельмi мала. Уявiце, што хутка з галоўнай дыспетчарскай можна будзе лёгка перанакiраваць транспартны паток у другi бок у тым выпадку, калi недзе адбыўся затор, цi памяняць лiчбу на знаку абмежавання хуткасцi на дарозе, калi пагоршылася надвор'е. Правесцi такую аперацыю можна будзе толькi адным нацiсканнем на кнопку, або ўвогуле аўтаматычна.

Перадавы напрамак — вiдэаназiранне. Напрыклад, па дарогах М2, М9, Р1 усталяваны цэлы комплекс такой апаратуры колькасцю з 32 вiдэакамер. Гэтымi камерамi магчыма кiраваць непасрэдна з камп'ютара ў кабiнеце. Праз кiруючае далёкае вока можна кантраляваць стан палатна дарогi, а таксама назiраць усю мясцовасць, развiлкi дарог у рэальным рэжыме часу. На мой погляд, выкарыстанне сiстэмы вiдэаназiранняў забяспечыць больш поўную бяспеку руху на дарогах. Вiдэакамеры павiнны стаяць на ўсiх галоўных дарогах. Дзеля гэтага мы цяпер пракладваем валаконна-аптычны кабель у бок Брэста.

— Так. У свеце iснуюць распрацоўкi па наладжваннi сiстэм платных дарог. Спецыялiстамi падлiчана, што эфектыўнасць аўтаматызаванай платнай дарогi новай сiстэмы будзе дасягаць каля 98 працэнтаў. Тэрмiн акупнасцi падобнай сiстэмы ў Чэхii, напрыклад, складае 1,3 года. Такiя аўтаматызаваныя дарогi з'яўляюцца платнымi для грузавiкоў грузападымальнасцю звыш 12 тон. На жаль, цяперашнi сусветны фiнансавы крызiс прытармазiў развiццё гэтага напрамку. Я спадзяюся, што праз пэўны час iнвестары зноў зацiкавяцца тэмай платных беларускiх дарог.

— Перад вашым прадпрыемствам часам ставяцца складаныя задачы, распрацоўваюцца новыя напрамкi дзейнасцi. Разам з тым заўважу, што калектыў работнiкаў у вас невялiкi.

— А ў нас такой задачы аб павелiчэннi штатнай колькасцi не ставiлася ўвогуле. Прывяду некалькi красамоўных лiчбаў. За апошнiя 5 гадоў прадукцыйнасць працы на прадпрыемстве павялiчылася на 414 працэнтаў, заработная плата прыкладна на 370 працэнтаў, а штат супрацоўнiкаў толькi на 6,5 працэнта. Гэтыя лiчбы паказваюць, што iнтэнсiўнасць працы павялiчылася за гэты час дастаткова моцна. Калi раней у нашых спецыялiстаў мабыць быў i нейкi свабодны час, то цяпер прадукцыйнасць iх працы сапраўды вельмi высокая i мы маем сёння патрэбу ў новых маладых i перспектыўных спецыялiстах. Час паказаў, што намi адразу былi ўзяты вялiкiя, але рэальныя задачы.

У гэтым заключаецца наш галоўны прынцып, каб усе супрацоўнiкi, якiх сёння на прадпрыемстве каля 170 чалавек, працавалi эфектыўна i ў поўнай меры раскрывалi свой навукова-вытворчы патэнцыял.

Па структуры кадраў заўважу, што каля 85 працэнтаў супрацоўнiкаў прадпрыемства маюць вышэйшую i сярэдне-спецыяльную адукацыю. Прыкладна 12—15 чалавек працуюць i вучацца, а ўвогуле РУП "Белдарсувязь" мае ў сваiм штаце сапраўды высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў. Уласнымi сiламi мы займаемся абслугоўваннем абсталявання сувязi, распрацоўкай новых напрамкаў, будаўнiцтвам сетак сувязi. Калi гэта неабходна, то для працаёмкiх работ наймаем на конкурснай аснове падрадныя структуры з сiстэмы Мiнсувязi, спецыялiзаваныя прадпрыемствы.

  Асноўныя свае кадры мы шукаем сярод маладых i перспектыўных выпускнiкоў БДУIР i каледжа сувязi. Заўважу, што ўтрымаць на прадпрыемстве сапраўды высокаквалiфiкаваных iнжынераў-электроншчыкаў i праграмiстаў бывае вельмi складана.

— Iм трэба плацiць вялiкiя грошы?

— Заахвочваем па-рознаму. Iншагароднiм прапануем пакоi ў iнтэрнаце, але месцаў не хапае. Да пачатку сусветнага фiнансавага крызiсу мы планавалi i дапамагалi работнiкам будаваць жыллё. Цяпер з будаўнiцтвам уласнага жылля стала складаней. Аднак мы спадзяёмся, што акрэсленыя цяжкасцi маюць пэўны часовы характар. Дарэчы, нашы высокаквалiфiкаваныя праграмiсты могуць атрымлiваць заработную плату ў памеры да 2 млн рублёў. Усё залежыць ад таго, на якiм узроўнi i як iнтэнсiўна гэты спецыялiст працуе. На дзяржаўным прадпрыемстве прапанаваць маладому спецыялiсту сапраўды дастойны заробак складана, але магчыма.

— Да пачатку сусветнага крызiсу рэнтабельнасць вашага прадпрыемства, мабыць, была дастаткова высокай?

— За 2008 год наша рэнтабельнасць склала 21,8 працэнта. Для такiх невялiкiх па штаце супрацоўнiкаў i высокатэхнiчных прадпрыемстваў, гэта не вельмi вялiкая рэнтабельнасць. Аднак, па айчынным заканадаўстве, рэнтабельнасць звыш 20 працэнтаў ужо лiчыцца ў нас вялiкай, таму сёлета частку свайго прыбытку мы аддаём дзяржаве. На сёння рэнтабельнасць нашага прадпрыемства складае ўжо ў межах 9—10 працэнтаў. На гэтым этапе часу такая рэнтабельнасць, мабыць, адпавядае сiтуацыi, але мы глядзiм у будучыню з пэўным аптымiзмам. Новыя тэхналогii ўсё адно будуць укараняцца.

Наша прадпрыемства галоўным чынам працуе па дагаворах з заказчыкамi — уладальнiкамi аўтамабiльных дарог. Асноўнай крынiцай фiнансавання застаюцца сродкi з бюджэтных фондаў. Цяпер бюджэтнае фiнансаванне асобных дарожных праграм скарачаецца, таму мы актыўна шукаем грошы i заказы па самых розных напрамках. Цяпер, нягледзячы на крызiс, мы закупляем спецыяльнае абсталяванне, з дапамогай якога пачынаем выконваць увесь спектр работ па сваiх праграмах. Набываем транспарт, iншую спецыялiзаваную тэхнiку ў лiзiнг. Сёння працуем ужо па ўсiх напрамках, што датычыцца наладжвання лiнiй сучаснай сувязi.

— Якая перспектыўная задача стаiць цяпер перад РУП "Белдарсувязь"?

— Самая складаная, неабходная, але i цiкавая задача нашага прадпрыемства заключаецца ў стварэннi iнтэграванай карпаратыўнай сеткi сувязi ўсёй дарожнай галiны. Сеткi на ўсiх прадпрыемствах i памiж прадпрыемствамi. Часам кiраўнiкоў прадпрыемстваў трэба было пераконваць у неабходнасцi выкарыстання новых iнфармацыйных тэхналогiй, аб тым, што трэба ўстанаўлiваць новыя лiчбавыя тэлефонныя станцыi. Сёння на прадпрыемствах выкарыстоўваюцца велiзарныя базы звестак, для перадачы якiх неабходна мець ужо зусiм iншае тэхнiчнае абсталяванне. Сучасныя сеткi сувязi дазваляюць падтрымлiваць высокую кiруемасць прадпрыемстваў, аператыўнасць пры перадачы рознага аб'ёму iнфармацыi. Новае абсталяванне дазваляе арганiзоўваць не толькi селектарныя аўдыянарады, але i праводзiць на ўзроўнi абласных аб'яднанняў вiдэаканферэнцыi.

Матэрыял падрыхтавалi Сяргей КУРКАЧ i Алена ДАЎЖАНОК.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

УНП 190304566.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўляем суразмоўцу Мiкалай Уладзiмiравiч Бiчан скончыў тэхнiкум сувязi. Потым пасля вайсковай тэрмiновай службы паступiў у Мiнскi фiлiял Маскоўс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика