«Гісторыка» адзначыць у Рагачове дзень нараджэння Караткевіча
19.11.2009 16:13
—
Новости Культуры
|
Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» 22 лістапада ў Рагачове (Гомельская вобласць) адзначыць дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар аб’яднання Зміцер Рагачоў. Паводле яго слоў, у праграме святкавання, якое праводзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!», экскурсія па мясцінах Караткевіча ў Рагачове і яго ваколіцах, музычна‑паэтычныя выступленні з удзелам беларускіх бардаў, уручэнне сувеніраў удзельнікам творчай акцыі, а таксама вогненнае шоу на гарадзішчы старажытнага Рагачова на Замкавай гары. Тут у сярэдзіне XVI стагоддзя ў стылі рэнесансных італьянскіх палацаў быў пабудаваны замак каралевы і вялікай княгіні Боны — жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. Удзельнікі святкавання выязджаюць з Мінска раніцай 22 лістапада (даведкі па мабільным тэлефоне: 537‑64‑14). Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе Уладзіміра Караткевіча, 80 гадоў з дня нараджэння якога будзе адзначацца 26 лістапада 2010 года. Многія свае творы Караткевіч напісаў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман «Каласы пад сярпом тваім», апавяданне «Паром на бурнай рацэ» і навела «Ладдзя роспачы», якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасіі Выліваху. Пісьменнік лічыў, што гэты твор з’яўляецца найбольш удалай спробай «паказаць абагульнены характар беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не пужае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстасци пройдуць у нядзелю 22 лістапада.
|
|