У сталічнай галерэі “Ў” адбудзецца паэтычны слэм паміж камандамі Беларусі і Украіны. 21.by

У сталічнай галерэі “Ў” адбудзецца паэтычны слэм паміж камандамі Беларусі і Украіны

12.12.2009 20:43 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю, 13 снежня, а 17:30 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца паэтычная бітва паміж зборнымі Беларусі і Украіны. Пабачыць онлайн-трансляцыю падчас слэму можна будзе на сайце belarus.org.ua.

Арганізатары інтрыгуюць: “Ад пачатку часоў паміж Галактыкай У ды Галактыкай Б вялася спрэчка, на чыім баку знаходзіцца Моц Слова. Галактыка стабільнасці ды супакою Б трэці раз зыйдзецца ў святой барацьбе з Галактыкай хаосу і анархіі У. Два сутыкнення ўжо адбыліся на тэрыторыі галактыкі У, але лёс сусвету вырашыцца менавіта ў гэтай бітве”.

Даўжынёй і майстэрствам валодання словам будуць мерацца: з боку Украіны – Дмытро Лазуткін, Артэмій Палежака, Паўло Карабчук, а з боку Беларусі – Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль і Сяржук Мядзведзеў. За ходам слэму будзе сачыць Дарт Вэйдэр сучбелліта Андрэй Хадановіч.

Дарэчы, пачатак онлайн-відэатрансляцыі паэтычнай бітвы, як і пачатак мерапрыемства ў галерэі “Ў”, - а 17:30. А тыя, хто жадае размясціць відэатрансляцыю ў сваім блозе, атрымаюць шанец стаць суддзёй. Інструкцыя па размяшчэнню будзе апублікавана на сайце belarus.org.ua у нядзелю.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 13 снежня, а 17:30 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца паэтычная бітва паміж зборнымі Беларусі і Украіны. Пабачыць онлайн-трансляцыю падчас слэму можна будзе на сайце belarus.org.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика