У Мінску прэзентавана дапоўненае выданне трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век". 21.by

У Мінску прэзентавана дапоўненае выданне трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век"

14.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У трылогію ўвайшлі кнігі "Кабала", "Надлом" і "Гульня на згубу". Як паведаміў на прэзентацыі літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, першае выданне рамана выйшла ў 2006 годзе, цяпер Якавенка пашырыў твор амаль на 200 старонак.

Верабей назваў трылогію "прыкметнай падзеяй не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў сучаснай беларускай культуры ў цэлым". Ён вызначыў жанр твора як сацыяльна-псіхалагічны раман, які ўтрымлівае элементы публіцыстычнага, эпічнага, дакументальнага і гістарычнага жанраў. "Кніга не толькі эпічна значная, але і наватарская: аўтар выкарыстаў дакументальныя матэрыялы, успаміны відавочцаў у спробе асэнсавання лёсу народа на працягу стогадовага прамежку гісторыі. Гэта кніга пра нас, беларусаў", — сказаў ён.

Твор прысвечаны трагедыі станаўлення беларусаў як нацыі ў XX стагоддзі. У аснову трылогіі легла гісторыя сельскага роду Пятра Рамановіча.

Васіль Якавенка з`яўляецца старшынёй грамадскага аб`яднання "Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль". Яго пяру належаць кнігі "Другой зямлi не будзе", "Чырвоная ружа" і іншыя.

Прэзентацыя прайшла пры падтрымцы грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!", якая стартавала 1 кастрычніка 2008 года па ініцыятыве 11 грамадскіх аб`яднанняў. Яе галоўнай мэтай з`яўляецца прапаганда беларускай мовы, гісторыі і культуры ў шырокіх слаях грамадства.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя дапоўненага выдання трылогіі пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век" адбылася ў сталічным Палацы мастацтва 11 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика