Лютаўскі канцэрт «Крамы» здыме тэлеканал СТВ
15.01.2010 15:14
—
Новости Культуры
|
На сцэне сталічнага клуба «Рэактар» 3 лютага адбудзецца вялікі сольны канцэрт монстраў айчыннага рытм‑энд‑блюзу гурта «Крама». Паводле словаў франтмэна гурта Ігара Варашкевіча, трэк‑ліст канцэрту складзецца з хітоў і адной новай песні. Апроч таго, тэлеканал СТВ прапанаваў «Краме» зняць выступ у «Рэактары» на відэа, пасля чаго павінен з’явіцца канцэртны альбом гурта: «Я спадзяюся, што ўсё будзе добра, таму што ў нас заўсёды ўзнікаюць праблемы са здымкай канцэртаў, пачынаючы з 1996‑га года, пра што я неаднаразова казаў.Аўдыётрэк да «рэактарскага» канцэрту ў нас цалкам падрыхтаваны. Хочацца верыць, што гэты канцэрт СТВ здыме, бо прэцэдэнт быў — канцэрт «Нейра Дзюбеля». У будучым мы выпусцім відэа‑дыск», сказаў Варашкевіч. У жніўні Варашкевіч збіраецца адсвяткаваць свой 50‑гадовы юбілей, таму, з гэтай нагоды, на думку музыкі, «Крама» павінна парадаваць сваіх фэнаў новым альбомам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сцэне сталічнага клуба «Рэактар» 3 лютага адбудзецца вялікі сольны канцэрт монстраў айчыннага рытм‑энд‑блюзу гурта «Крама». Паводле словаў франтмэна...
|
|