Лёс гарадзенскага помніка мадэрну застаецца няпэўным. 21.by

Лёс гарадзенскага помніка мадэрну застаецца няпэўным

20.01.2010 16:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння адбылося паседжанне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры, на якім абмяркоўваўся лёс гарадзенскага будынка – унікальнага для Беларусі помніка мадэрну.

Як паведаміў «НН» начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі, на паседжанні было вырашана працягнуць распрацоўку праектнай дакументацыі па будынку.

Гісторыя з будынкам, размешчаным у Гродне па адрасе Сацыялістычная 44, атрымала шырокі розгалас пасля публікацый на шэрагу гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў. Менавіта пасля гэтых публікацый у Гродне сабралася адмысловая камісія па абмеркаванні некалькіх праектаў рэстаўрацыі. У выніку яе працы было вырашана перадаць справу на разгляд Навукова-метадычнай рады пры Мінкульце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адбылося паседжанне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры, на якім абмяркоўваўся лёс гарадзенскага будынка – унікальнага для Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика