СТВ пайшло ў несазнанку
15.02.2010 16:36
—
Новости Культуры
|
Сталічнае тэлебачанне (СТВ) не каментуе абвінавачанні ў плагіяце, прад’яўленыя ў ЗША ў дачыненні да стваральнікаў серыяла «Тэарэтыкі». Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе тэлеканала. Камедыю «Тэарэтыкі» канал СТВ пачаў здымаць у канцы мінулага года. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта тэлеканала, сцэнарый напісаны стваральнікамі папулярнага тэлесерыяла «Салдаты». У галоўных ролях занятыя ўдзельнікі каманды КВЗ «ЧП» Дзмітрый Танковіч і Яўген Смарыгін, а таксама акцёры тэатра і кіно Эвеліна Сакура, Таццяна Каліх, Генадзь Фамін, Алег Коц, Максім Паніматчанка. Дзеянне разгортваецца ў інтэрнаце закрытага гарадка атамшчыкаў, куды прыязджаюць маладыя вучоныя запускаць чарговы энергаблок АЭС. 9 лютага газета The New York Times паведаміла, што Чак Ларэ, прадзюсер амерыканскага серыяла «Тэорыя вялікага выбуху», у сваім блогу напісаў пра беларускі серыял «Тэарэтыкі». Ён звярнуў увагу, што серыял цалкам скапіраваны з «Тэорыі вялікага выбуху». «Калі мы паведамілі пра гэта юрыдычнаму аддзелу Warner Brothers, нам адказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі практычна немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, якая выпускае гэту копію, належыць і кіруецца ўрадам Беларусі», — напісаў Чак Ларэ. Як зазначыў з іроніяй Ларэ, паколькі іншага выхаду няма, беларусы, якія здымаюць «Тэарэтыкаў», можа быць, прачытаюць яго словы, «адчуюць віну» і дашлюць яму «пару фетравых капелюшоў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічнае тэлебачанне (СТВ) не каментуе абвінавачанні ў плагіяце, прад’яўленыя ў ЗША ў дачыненні да стваральнікаў серыяла «Тэарэтыкі». Пра гэта паведамілі ў...
|
|