«Навагрудскі замак-2010» ужо праз тыдзень. 21.by

«Навагрудскі замак-2010» ужо праз тыдзень

17.06.2010 17:21 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навагрудак гатовы да правядзення фестывалю сярэднявечнай культуры. Пра гэта заявілі на прэс-канферэнцыі чыноўнікі Навагрудскага райвыканкама.

Мэр горада Анатоль Кулак запэўніў, што прыняць і размясціць змогуць усіх. І пытанне з жытлом, якое паўставала на ранейшых фэстах, сёлета вырашана. За 1,5 км ад горада адведзена пляцоўка, на якой можна будзе паставіць намёт. Даезд да пляцоўкі арганізуецца на гарадскім аўтобусе, які будзе курсаваць бесперапынна.

Спыніцца можна і ў гатэлях Навагрудка. Але пакояў у іх няшмат. Каля 400-500 месцаў будзе выдзелена ў мясцовых інтэрнатах. Здаць свае кватэры рыхтуюцца і жыхары горада.

Загадчык аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Карачан звярнуў увагу на фінансава бок арганізацыі свята. Па яго словах, калі першыя фэсты праходзілі толькі на энтузіязме рыцарскіх клубаў, то цяпер яны камерцыялізаваліся. І гэта прыносіць дадатковыя выдаткі.

Агулам жа свята будзе каштаваць дзяржаве каля 250 млн. рублёў.

Але чыноўнікі спадзяюцца хаця б 40 працэнтаў ад гэтай сумы вярнуць у бюджэт за кошт платных выступленняў падчас фэсту.

Усе дзеянні свята будуць праходзіць на чатырох пляцоўках. На галоўную, на Замкавай гары, уваход абмяжуюць. Максімальная колькасць людзей, якая зможа там знаходзіцца, толькі 1200 чалавек.

Што да музыкаў, якія прымуць удзел у фестывалі, то

запрошаны расійскі ансамбль Drolls.

Сярод беларускіх выканаўцаў называюцца Gloria, «Нагуаль», «Яварына», Аляксандра і Канстанцін, «Палац».

Чакаецца ўдзел рыцарскіх клубаў з Германіі, Славакіі, Чэхіі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы.

У навагрудскім кінатэатры два фестывальныя дні будуць дэманстраваць гістарычныя фільмы. Вядома, што

пакажуць «Крыжакоў», знятых па аднайменнай кнізе Генрыка Сянкевіча.

Фэст сярэднявечнай кульуры «Навагрудскі замак-2010» пройдзе 26-27 чэрвеня ў пяты раз. Сёлета ён прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З падрабязнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут.


Кастусь Матушыч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагрудскія чыноўнікі запэўніваюць, што горад гатовы да фестывалю сярэднявечнай культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика