Памёр Ігар Дабралюбаў - рэжысёр фільма "Белыя росы". 21.by

Памёр Ігар Дабралюбаў - рэжысёр фільма "Белыя росы"

21.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 77-м годзе памёр вядомы беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР, прафесар, акцёр, педагог і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў.Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў нарадзіўся 22 кастрычніка 1933 года ў Новасібірску. У 1956 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1963-м — Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрню М.Рома). З гэтага часу яго жыццё было непарыўна звязана з кіно і, у прыватнасці, з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм", дзе ў 1962 годзе быў зняты яго дыпломны фільм "Мост", а ў 1966-м — першы поўнаметражны фільм "Іду шукаць", паведамляе БелаПАН.

У актыве Дабралюбава — каля двух дзесяткаў поўнаметражных фільмаў, якія ўвайшлі ў "залаты фонд" беларускага кінамастацтва: "Іван Макаравіч" (1968 год), "Крокі па зямлі" (1969), "Вуліца без канца" (1972), "Братушка" (1975), "Белыя росы" (1983), "Восеньскія сны" (1986) і іншыя, а таксама дзевяцісерыйны тэлефільм "Плач перапёлкі".

"Ігар Міхайлавіч пакарыў і дзіцячыя сэрцы такімі цудоўнымі фільмамі, як "Па сакрэту ўсяму свету" (1980) і "Расклад на паслязаўтра" (1978), — зазначае прэс-служба. — Многія з гэтых карцін адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў і прынеслі славу беларускаму кінематографу. Мастацкі фільм "Іван Макаравіч" заваяваў Прыз "Сярэбраная Мінерва" на XXII Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі".

Развітанне з рэжысёрам пройдзе 22 ліпеня з 12 да 14 гадзін у Доме кіно.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 77-м годзе памёр вядомы беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР, прафесар, акцёр, педагог і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика