Еўтушэнка: «Ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў». 21.by

Еўтушэнка: «Ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў»

23.12.2010 10:21 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакаміты савецкі і расейскі паэт Яўген Еўтушэнка звярнуўся напярэдадні з дапамогай расійскага Першага канала да беларускіх уладаў. Аўтар знакамітай фразы: «Паэт у Расіі больш, чым паэт» сказаў, што і ў Беларусі Някляеў як сумленны чалавек не мог не пайсці ў палітыку.

«У краіне, у якой быў забіты кожны чацвёрты, так страшна чуць цяпер, што амаль, ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў. Хочацца проста крычаць, каб пачулі мяне. Каб усе невінаватыя людзі, якія былі затрыманыя ў Менску былі вызваленыя. І, вядома, Някляеў павінен быць злучаны са сваёй сям’ёй, са сваім народам, з літаратурай».

«Людзі, якія падымаюць руку на ўласных паэтаў, яны… паднімаюць руку на сумленне ўласнага народа, уласнай нацыі, на ўласную мову, на ўласную культуру. Нельга падымаць руку на ўласных паэтаў, таму што яны выказваюць душу свайго народа. Уладзімір Някляеў так любіў Беларусь. І ўсё жыццё яго была гэтаму прысвечана, усе яго вершы. Ён адзін з найлепшых, найвялікшых беларускіх паэтаў. Някляеў быў старшынёй Саюза пісьменнікаў. Як чалавек ён ніколі не быў ніякім экстрэмістам», — сказаў Еўтушэнка.

«Пройдзе час і будзе напісана ў аналах гісторыі, як калісьці збілі ў Беларусі, па-зверску збілі, адабралі ў сям’і аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў. Усё гэта не знікне. У нас было тое ж самае. Абражалі добрых пісьменнікаў, забівалі іх нават часам. Ну і што?! Усе людзі, якія былі саўдзельнікамі ў іх забойствах, збіваннях, пакутах, у пасадках, у арыштах іх, усе гэтыя людзі пакрытыя пагардай. А імёны пацярпелых служаць гонарам і з’яўляюцца каштоўнасцю народа», — упэўнены паэт.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочацца проста крычаць, каб усе невінаватыя людзі ў Менску былі вызваленыя, кажа расійскі паэт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика