Сёння ў клубе Рэактар — «Цуд на Каляды». 21.by

Сёння ў клубе Рэактар — «Цуд на Каляды»

23.12.2010 11:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 23 снежня, ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт «Цуд на Каляды» з удзелам гуртоў «ПАЛАЦ», KRIWI, А. ПАМІДОРАВА, праекту «У НЕСКЛАДОВАЕ», ВЕРАНІКІ КРУГЛОВАЙ і інш.

Ідэя правядзення канцэрту належыць музыку Раману Арлову, былому ўдзельніку гурта J_МОРС, а цяпер лідару праекту «У нескладовае».

«Ідэя канцэрту вельмі простая. Мы хочам зрабіць падарунак для ўсіх беларусаў напярэдадні Божага нараджэння. А нагодаў для канцэрту атрымалася адразу некалькі. Гэта і дзень народзінаў знанага музыкі Аляксандра Памідорава. Гэта і неабходнасць канцэрту для майго праекту „У нескладовае“. Мы ўдала прэзентавалі свой альбом, з’явіліся новыя песні, новыя ўдзельнікі нашага праекту, напрыклад Вераніка Круглова, якая спецыяльна прыляціць з Берліна, — гэта усё хочацца паказаць

людзям. Акрамя таго наш канцэрт — гэта і працяг традыцыйных калядных канцэртаў, якія штогод ладзіць гурт „Палац“. Таксама чакаецца шмат прыемных неспадзяванак. Таму усіх ласкава запрашаем!»

Такім чынам,

23 снежня. Клуб «Рэактар». 19.00.

Святкуем дзень народзінаў Аляксандра Памідорава!

Квіткі: 20 000 — 25 000 папярэдне, 40 000 — месца за столікам.

Даведкі: (029) 6-490-888.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 23 снежня, ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт «Цуд на Каляды» з удзелам гуртоў «ПАЛАЦ», KRIWI, А. ПАМІДОРАВА, праекту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика