Кацярыніна брошка. 21.by

Кацярыніна брошка

11.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Кацярыніна брошка.

Некалькі тыдняў таму праязджала праз Бабруйскі раён. Зацікавілася назвай пасёлка Брожа. Можа, падкажаце, адкуль яе вытокі?Аляксандра ЧАРНЯЎСКАЯ, Магілёў

— Пасёлак Брожа з’яўляецца цэнтрам Брожскага сельсавета Бабруйскага раёна. Такую ж назву мае і вёска на тэрыторыі гэтага сельсавета. З мэтай адрознення ад пасёлка мясцовыя жыхары называюць вёску Старой Брожай. Паселішча Брожа вядома з ХVII стагоддзя: у дакументах 1621 года яно значылася як сяло, у якім налічвалася 20 двароў і млын. Непадалёку быў аднайменны фальварак. У той час Брожа адносілася да Бабруйскага староства Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства.Сваю назву пасёлак і вёска Брожа перанялі ў ракі, якая з’яўляецца нашмат старэйшай за паселішчы. Рака Брожа з’яўляецца правым прытокам Бярэзіны і адносіцца да басейна Дняпра. Акрамя асноўнай назвы рака Брожа мае і іншыя варыянты: Бражанка, Продзвінка.Аматары-краязнаўцы прыводзяць некалькі версій паходжання назвы пасёлка. Так, паводле адной з версій, па гэтых мясцінах праязджала Кацярына Вялікая і ўпусціла ў раку брошку, за што і назвалі раку Брожка, а населены пункт Брожа. Паводле другой версіі, расійская царыца ссылала ў гэтыя мясціны нядобранадзейных людзей. Паводле трэцяй версіі, Кацярыне Другой вельмі спадабаўся гэты жывапісны куток на беразе рэчкі і яна загадала пабудаваць у гэтым месцы вёску, а для будаўніцтва вёскі прыцягваліся бяздомныя, валацужныя людзі. Аднак усе гэтыя легенды не маюць пад сабой ні гістарычнай, ні лінгвістычнай навуковай асновы.Найбольш верагодна, што назва ракі Брожа і аднайменных паселішчаў мае балтыйскае паходжанне і разгадку трэба шукаць у літоўскай або латышскай мовах. Пацвярджэннем гэтай версіі служыць наяўнасць такіх назваў на балтыйскай тэрыторыі: латышская ўласная геаграфічная назва Бража, літоўскі тапонім Бражукас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі тыдняў таму праязджала праз Бабруйскі раён. Зацікавілася назвай пасёлка Брожа. Можа, падкажаце, адкуль яе вытокі?Аляксандра ЧАРНЯЎСКАЯ, Магілёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика