З глебай і соллю
11.03.2011
—
Новости Культуры
|
Зацікавілася ракой Солан, што працякае ў Старадарожскім раёне. Дзіўна неяк, гэта ж рака, не мора, а такое пачуццё, быццам паходзіць яе назва ад слова “соль”. Ці так гэта, спадар Капылоў?Кацярына БАНДАРЭНКА, Мінская вобласць — Назва Солан адзінкавая ў Беларусі, але ў розных мясцовасцях нашай краіны сустракаюцца сугучныя назвы паселішчаў. Так, на тэрыторыі Гродзенскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці сустракаюцца вёскі Солы, на Гомельшчыне адзначаецца вёска Саланое ў Жлобінскім раёне і Саланік у Калінкавіцкім раёне. Неаднаразова падобныя найменні сустракаюцца і на землях Мінскай і Віцебскай абласцей: в.Саланая (Валожынскі раён), в.Саланое (Вілейскі раён), в.Салонікі (Полацкі раён), в.Салонец 1, в.Салонец 2 (Ушацкі раён).Нягледзячы на даволі шырокую распаўсюджанасць такіх назваў, да цяперашняга часу іх паходжанне канчаткова не высветлена. Адны даследчыкі схільны бачыць у аснове назвы Солан славянскія карані і звязваюць назву з наяўнасцю солі ў глебе. У якасці доказу прыводзяць слова ўкраінскай мовы “салотвіна” ў значэнні “саланчак, салёнае балота”. Другія навукоўцы дапускаюць балтыйскае паходжанне назвы ракі, што найбольш верагодна, і прасочваюць сувязь гідроніма з літоўскім словам sala “востраў” або старажытнапрускім salus “ручай”.Трэція мяркуюць, што найменне ракі надзвычай старажытнае: узнікла яно яшчэ ў тую пару, калі на нашых землях жылі фіна-ўгорскія плямёны. Яны лічаць, што назва Солан звязана з фінскай асновай salo “лес, пушча, трушчоба”. З прычыны старажытнага характару назвы ракі даць адназначны адказ на сённяшні дзень не ўяўляецца магчымым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зацікавілася ракой Солан, што працякае ў Старадарожскім раёне. Дзіўна неяк, гэта ж рака, не мора, а такое пачуццё, быццам паходзіць яе назва ад слова “соль”. Ці так...
|
|