Весела на Масленіцу!. 21.by

Весела на Масленіцу!

11.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майму сябру жонка падарунак на Масленіцу зрабіла: бліноў па новым рэцэпце напякла. У беларускай прасторы інтэрнэту адшукала майстар-клас, спецыяльна да Масленіцы падрыхтаваны. Там найсмачнейшыя аладкі — усё на здымках відаць — вучыць пячы шэф-повар аднаго з мінскіх рэстаранаў.
У шчодрай Масленіцы заўсёды шмат і смачных бліноў, і вясёлых гульняўСябру цяпер — увесь год Масленіца! І заўважце, як актыўна асвойвае новую інфапрастору, як і зоны масавага адпачынку, гэтая прадаўняя народная традыцыя. Нібы сонца прамяні — усюды пранікае. Яна і ў інтэрнэце, і на рынках у выглядзе невялічкіх кафэ, дзе пякуць бліны з добрым дзясяткам розных начынак, і пры музеях краязнаўчых, і шматлікія аграсядзібы запрашаюць адсвяткаваць Масленіцу. “Студэнты, моладзь вельмі любяць Праводзіны зімы, Масленіцу, іншыя народныя святы, таму яны ўжо сталі ў нас традыцыйнымі, — расказалі мне ў Беларускім дзяржуніверсітэце інфарматыкі і электронікі. — Сёлета вялікае свята ладзілася каля аднаго з інтэрнатаў. Шумеў кірмаш, дзе можна было пачаставацца блінамі, розным печывам, папіць гарбаты з самавараў. Удалося і карнавальнае прадстаўленне з блазанамі, скамарохамі, карагодамі, а таксама абрадавым спальваннем пудзіла Зімы. На свяце ўсіх захоплівалі гульні, конкурсы з прызамі. Карацей — адсвяткавалі Масленіцу як мае быць!”
Масленічныя гульні, забавы ладзяць у Беларусі нават у дзіцячых садках. Дарэчы, культуролагі сцвярджаюць, што яшчэ ў дзяцінстве чалавецтва, калі Сонца вельмі шанавалі і лічылі адным з галоўных багоў у язычніцкім пантэоне, бяруць пачатак сонечныя містэрыі. Вось і кожны блін — сімвал Сонца, таму на Масленіцу яму столькі павагі. Цікава было пад час містэрый усім — як цяпер на Масленічных святах, якія спрадвеку ладзяцца па гарадах і вёсках Беларусі. Напярэдадні вясны, калі Сонца бярэцца ў сілу, у пару “дзяцінства чалавецтва” штогод акунаюць нас абрадавыя песні, у якіх дзяўчаты гукаюць вясну, і карагоды вакол вогнішча, і спальванне Зімы — сімвалу холаду і ліха. Зіма, дарэчы, сёлета сапраўды ўсім паднадакучыла: амаль ад Калядаў маразы, і на ўвесь сакавік у сіноптыкаў — “халодны” прагноз.
Затое на Масленіцу — усім весела і цёпла, нават у маразы. Бо сагравае свята, што маем у спадчыну ад продкаў, і светлая думка: а вясна ўсё ж побач!

Іван Яцкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майму сябру жонка падарунак на Масленіцу зрабіла: бліноў па новым рэцэпце напякла. У беларускай прасторы інтэрнэту адшукала майстар-клас, спецыяльна да Масленіцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика