Жывая нітка пачуццяў. 21.by

Жывая нітка пачуццяў

11.11.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Госці з Казахстана Анатоль Кім (злева) і Мурат Ауэзаў у Доме літаратараНовы пераклад рамана-эпапеі казахскага класіка Мухтара Ауэзава “Шлях Абая” — знакавая падзея ў жыцці не толькі Казахстана. На прэзентацыі чатырохтомніка ў Мінску спецыяльна пабывала дэлегацыя літаратараў з гэтай краіны.
Мусіць, заўсёды найцяжэй перакладаць на іншую мову пачуцці, а не словы. На прэзентацыі “энцыклапедыі жыцця казахаў” у Саюзе пісьменнікаў Беларусі госці з Казахстана гаварылі: Анатолю Кіму, рускаму пісьменніку родам з Казахстана, карэйцу па нацыянальнасці, гэта ўдалося. На перастварэнне рамана яму спатрэбілася два гады тытанічнай працы. Пераклад замовіў зрабіць Фонд Мухтара Ауэзава, які ўзначальвае сын класіка, вядомы навуковец Мурат Ауэзаў. І сам Анатоль Кім з жонкай Эльвірай, і Мурат Мухтаравіч, а таксама наша суайчынніца, паэтэса з Алматы Любоў Шашкова прыляцелі ў Мінск на прэзентацыю саліднага чатырохтомніка. Яна адбылася дзякуючы падтрымцы пасольства Казахстана ў Беларусі — пасол Анатоль Смірноў і адкрываў урачыстасць у мемарыяльнай зале Дома літаратара. Добрыя словы пра казахстанскіх сяброў, пра наладжванне раней моцных беларуска-казахстанскіх літаратурных сувязяў гаварыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. “Анатоль Андрэевіч — у ліку тых, хто сваімі творамі здабывае інтэлектуальную славу рускай літаратуры, — лічыць Мурат Ауэзаў. — Дасканала ведае дух Усходу, тонка адчувае свет, вядомы і як выдатны перакладчык. Я лічу, што яго пераклад — бліскучы, такой жа думкі прытрымліваюцца многія спецыялісты, аўтарытэтныя літаратурныя крытыкі Казахстана”.
Зрэшты, мяркуйце самі. У ранейшым перакладзе, над якім у 50-я гады па просьбе Мухтара Ауэзава працавала ажно шэсць маскоўскіх аўтараў, першы сказ твора такі: “Хлопчык спяшаўся дадому”. І вось які пераклад зрабіў, паважаючы аўтарскі стыль, Анатоль Кім: “На трэці дзень шляху нецярпенне вырвалася з сэрца хлопчыка, нястрымна пацягнула яго наперад, і ён зрабіў усё, каб сёння быць дома”. Пагадзіцеся, пачуццяў, унутранай сілы значна больш у кімаўскім варыянце. “Казахі заўсёды спатыкаліся ў ранейшым, лапідарным перакладзе ўжо нават на тым, першым сказе, — удакладніў Мурат Ауэзаў. — А тое, што зрабіў Кім, вельмі блізка да арыгінала, заслугоўвае вялікай павагі”.
Сам Анатоль Андреэвіч, расказваючы пра свой няпросты “шлях да Абая” і нават... містычную дапамогу ў цяжкія хвіліны працы духа самога Мухтара Ауэзава, дае твору выключна высокую ацэнку. Ён лічыць, што раман-эпапея “Шлях Абая”, у якім шырока, глыбока, па-мастацку адлюстравана жыццё амаль зніклай цывілізацыі качэўнікаў, займае такое ж ганаровае месца ў літаратуры, як “Дон Кіхот” Сервантэса, “Вайна і мір” Льва Талстога ці нават “Іліяда” Гамера.
Цікава, што і да гісторыі казахаў, да той цывілізацыі і мы, беларусы, маем дачыненне... яшчэ з прадаўніх часоў, калі пісалася несмяротнае “Слова пра паход Ігаравы”. Вядома, што рускія князі менш ваявалі, а больш сябравалі з уплывовымі людзьмі Стэпу. “Добрасуседства, нягледзячы на аддаленасць тэрыторый, выяўляецца цяпер у духоўнай сувязі нашых краін і народаў, літаратур, — лічыць журналіст, пісьменнік Алесь Карлюкевіч. — У беларускай літаратуры даўнія сувязі з Казахстанам. Прыкладам, у сярэдзіне 30-х з'явіліся два вершы “Джамбул”, якія прысвяцілі вялікаму казахскаму акыну Якуб Колас і Янка Купала. Добра вядома, што ўдзельнікі паўстанняў у Беларусі 1831–32, а таксама 1863–64 гадоў ссылаліся ў кіргізскія стэпы. Гэта былі адукаваныя людзі, якія шмат зрабілі ў грамадска-палітычным жыцці Казахстана. Прыкладам, Адольф Янушкевіч меў нямала сяброў сярод казахаў, вандраваў па стэпе, слухаў акынаў, рабіў этнаграфічныя нататкі, запісы фальклору — у 60-х гадах у Алма-Аце былі выдадзены яго “Лісты з кіргізскіх стэпаў”.
Між іншым, прафесар Адам Мальдзіс знайшоў знакавы запіс у тых “Лістах”: аказваецца, наш суайчыннік, родам з Нясвіжа, быў добра знаёмы з бацькам казахскага песняра Абая — Кунанбаем! “Сын простага кіргіза, надзелены ад прыроды здаровым розумам, дзівоснай памяццю і дарам выступаць”, — гэтыя словы пра Кунанбая ёсць у запісах А. Янушкевіча. Яркі, супярэчлівы вобраз Кунанбая займае важнае месца і ў рамане “Шлях Абая”.
Цяпер казахскага класіка Мухтара Ауэзава чытаюць і ў Беларусі. Дарэчы, сёлета ўпершыню і 90 вершаў вялікага Абая выдадзены асобнай кніжкай пад назвай “Стэпавы прастор” у перакладах на беларускую мову Міколы Мятліцкага. А значыць, Беларусь і Казахстан сталі яшчэ бліжэй.

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы пераклад рамана-эпапеі казахскага класіка Мухтара Ауэзава “Шлях Абая” — знакавая падзея ў жыцці не толькі Казахстана. На прэзентацыі чатырохтомніка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика