Шэдэўры ў палацы. 21.by

Шэдэўры ў палацы

13.02.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомель першым з абласных цэнтраў прымае арт-праект «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі»

У Гомельскім палацы Румянцавых — Паскевічаў прайшло ўрачыстае адкрыццё арт-праекта «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», паведамляе БЕЛТА.

Гэты горад стаў першым абласным цэнтрам, чые жыхары змогуць ацаніць унікальны для нашай краіны праект, які стартаваў у верасні мінулага года ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. На выставе можна пазнаёміцца з шэдэўрамі мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі і эмігрыравалі ў пачатку ХХ стагоддзя ў Францыю. Усіх іх аб’ядноўвае прыналежнасць да так званай Парыжскай школы жывапісу.

Ініцыятарам вяртання карцін мастакоў Парыжскай школы выступіў Белгазпрамбанк, які пачаў фарміраваць калекцыю ў 2011 годзе. Цяпер банк валодае палотнамі Шагала, Суціна, Крэменя, Кікоіна, Любіча, Цадкіна, Царфіна. Жамчужыны калекцыі — карціны Шагала і Суціна. Скульптура прадстаўлена працай Восіпа Цадкіна, вучня школы малявання Юрыя Пэна. Цадкін узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна — вышэйшым знакам адрознення і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі.

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка прызнана самым буйным зборам работ экспрэсіяністаў Парыжскай школы не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. На выставе таксама можна будзе ўбачыць творы мастакоў Парыжскай школы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і збораў прыватных калекцыянераў. Для жыхароў Гомеля важным стане і той факт, што яны змогуць пазнаёміцца з карцінамі ўраджэнца горада Міхаіла (Мішэля) Кікоіна.

Выстава будзе працаваць у Гомелі да 23 красавіка.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомель прымае праект «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика