У гонар Песняра. 21.by

У гонар Песняра

08.07.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго ладзілі ў гонар Песняра — з нагоды 132 гадавіны з дня яго нараджэння. Прайшла і цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу.

А ў нядзелю, 6 ліпеня, у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка», што ў Маладзечанскім раёне, адбылося традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»

— Пісьменнікі на купалаўскай зямлі — традыцыйныя госці падчас святкаванняў дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Было на свяце многа моладзі і дзяцей, — распавяла «СГ» Лілія Норка, загадчыца філіяла «Вязынка». — На сцэне выступалі паэты, народныя калектывы. Былі ўскладзены вянкі да помніка Янкі Купалы.

Да дня нараджэння паэта падрыхтавалі разнастайную святочную праграму. Парадавалі выступленнямі сучасныя паэты: Уладзімір Скарынкін, Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч і іншыя. З іх вуснаў прагучалі меладычныя купалавы радкі. Парадавалі кірмаш рамёстваў, выступленні народнага ансамбля музыкі і танца «Вязанка», мясцовага вакальнага ансамбля «Асалода» Раёўскага ДК,  аматарскіх фальклорных калектываў Маладзечанскага раёна. Прыехалі да Янкі Купалы і госці з расійскага Музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае». Расіяне прынялі актыўны ўдзел у свяце, нават паказалі  «Казку пра рыбака і рыбку». Падчас «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» прайшоў і «Кветкавы этнафестываль», адбыўся конкурс лепшых купальскіх вянкоў і букетаў — «Краса Купалля», дзіцячы фларыстычны конкурс «Красачка Купалля». Самы вялікі купальскі вянок — аж чатыры метры ў дыяметры — спусцілі на ваду на рэчцы Вязынка.

Вера ГНІЛАЗУБ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго ладзілі ў гонар Песняра — з нагоды 132 гадавіны з дня яго нараджэння. Прайшла і цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу.А ў нядзелю, 6 ліпеня, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика