Пажарная частка ў Віцебску ўпрыгожаная выцінанкай. Фотафакт
16.01.2016 12:44
—
Новости Культуры
|
Вокны будынка Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях ўпрыгожаныя выцінанкай — з паперы выразаныя і наклееныя на шыбы калядныя сюжэты. На вітражах над аўтамабільнымі боксамі можна ўбачыць ратушу, побач з якой імчыць пажарная аўтацыстэрна з мехам падарункаў. Праўда, падобна, што выратавальнай машыне самой спатрэбілася дапамога, бо яе цягнуць алені. На суседняй шыбе Дзед Мароз уручае падарунак малпачцы, а Снягурка лашчыць авечку. З дапамогай нажніц віцебскія пажарныя стварылі і тэатр, і Уваскрасенскую царкву з Успенскім саборам. На іншых вокнах будынка таксама ёсць выцінанка, але з больш простым сюжэтам: сняжынкі, ялінкі, снегавікі і г. д. За такое творчае ўпрыгожанне свайго будынка віцебскія выратавальнікі ўшанаваныя першым месцам на абласным аглядзе-конкурсе на самае лепшае навагодняе аздабленне. Другое і трэцяе месцы занялі калектывы Глыбоцкага і Талачынскага райаддзелаў. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вітражах над аўтамабільнымі боксамі можна ўбачыць ратушу, побач з якой імчыць пажарная аўтацыстэрна з мехам падарункаў.
|
|