29 кастрычніка – 100 гадоў з дня заснавання Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі. 21.by

29 кастрычніка – 100 гадоў з дня заснавання Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі

26.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

   Віншую з 100-й гадавінай з дня нараджэння Ленінскага камсамолу! Гэты дзень з цеплынёй успамінаюць савецкія людзі, чыя маладосць была звязана з самай масавай маладзёжнай арганізацыяй. Гэты дзень з гонарам і павагай адзначае наша сучасная моладзь.

  Камсамол стаў школай жыцця для мільёнаў маладых людзей розных пакаленняў, спрыяў станаўленню многіх выдатных асоб. Ён выхоўваў галоўныя якасці: адданасць Радзіме, павагу да старэйшых, любоў да працы, пачуццё інтэрнацыяналізму і сяброўства паміж народамі. Гісторыя захавала яркія старонкі аб працоўных і баявых подзвігах камсамольцаў, герояў грамадзянскай вайны, стаханаўцаў, мільёнаў лепшых прадстаўнікоў савецкай моладзі, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам, цаліннікаў і заваёўнікаў Сібіры, першапраходцаў космасу…

  Упэўнены, што мы разам зберажом і працягнем справамі лепшыя традыцыі камсамольскага руху, будзем шанаваць і творча рэалізоўваць багацейшы вопыт для ўмацавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, абароны правоў дзяцей і моладзі, фарміравання ў маладога пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

  Жадаю камсамольцам розных пакаленняў і іх пераемнікам здароўя,  бадзёрасці духу, ініцыятывы і пазітыўнага светапогляду!

  З павагай, старшыня райвыканкама  Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

Шаноўныя валожынцы і жыхары раёна!

  Віншуем вас са знамянальнай датай – 100-годдзем камсамолу. Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі стаў для многіх пакаленняў юнакоў і дзяўчат сапраўднай школай, якая давала ўрокі мужнасці, дабра і справядлівасці.

  Паважаныя ветэраны камсамолу! Напярэдадні святочнай даты прыміце словы шчырай падзякі за добрыя справы, захаванне пераемнасці пакаленняў і неацэнны вопыт. Ваша жыццё – дастойны прыклад для сучаснай моладзі. 

  Жадаем усім, каму дарагія ідэалы камсамолу, цяперашняй моладзі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!     Віншую з 100-й гадавінай з дня нараджэння Ленінскага камсамолу! Гэты дзень з цеплынёй успамінаюць савецкія людзі, чыя маладосць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика