Паспрабавалі сябе ў ролі фотамастакоў. 21.by

Паспрабавалі сябе ў ролі фотамастакоў

01.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  З 22 чэрвеня па 30 верасня праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурсу фатаграфій “Зямля пад белымі крыламі”. Ён праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”.

  На суд журы свае фотаработы прадставілі вучні з 15 устаноў адукацыі. Тэхнічную якасць работ, кампазіцыйнае завяршэнне, арыгінальнасць сюжэту і індывідуальнасць паказалі юныя фатографы з гімназіі, сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра, Івянецкай і Ракаўскай СШ, Вішнеўскага і Гародзькаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна. Былі вызначаны пераможцы і прызёры ў сямі намінацыях. Работы, якія занялі першыя месцы, адпраўлены на абласны этап конкурсу.

  У намінацыі “Мой дом” лепшымі прызнаны работы вучня 10 класа гімназіі № 1 Ігната Шаргародскага, адзінаццацікласнікаў Ільі Пашкоўскага і Яны Бітэль з Дорскага і Вішнеўскага ВПК. Дарэчы, як высветлілася, многія ўдзельнікі даслалі на конкурс па некалькі фотаработ. Так, Ігнат Шаргародскі перамог таксама ў намінацыі “Водная прастора” і заняў другое месца ў намінацыі “Дзікі свет”. Першага месца ў намінацыі “Водная прастора” ўдастоены таксама работы пяцікласніцы Ракаўскай СШ Яны Кабак і дзевяцікласніцы СШ № 2 райцэнтра Алены Стэльмах. Пяцікласніца Яна Кабак вызначылася і ў намінацыі “Дзікі свет”. Разам з ёй пальму першынства падзялілі вучань 8 класа Вішнеўскага ВПК Дзмітрый Пасека і пяцікласнік Пугачоўскага ВПК Ілья Шніп.

  Работа дзевяцікласніцы СШ № 2 райцэнтра Ніколь Карабан прызнана лепшай у намінацыі “Спадчына”, пяцікласніка СШ № 2 Уладзіслава Караніка – у намінацыі “Манахром”, дзевяцікласніцы Гародзькаўскага ВПК Карыны Юхнеўскай – у намінацыі “Жывыя традыцыі”. У намінацыі “Вышыня” першае месца прысуджана фатаграфіі васьмікласніцы СШ № 1 райцэнтра Лізаветы Рэут. Работа Лізаветы атрымала таксама другое месца ў намінацыі “Мой дом”.

  У школьнікаў быў дастаткова вялікі выбар тэм і сюжэтаў для работ, кожны змог прадэманстраваць сваю індывідуальнасць. Сёння фатографам можа лічыць сябе той, хто трымае ў руках гаджат. Аднак гэта далёка не так. Варта ўбачыць прыгожае і занатаваць яго, злавіць тое імгненне, якое можа стаць гісторыяй. Бачна, што ў нашых установах адукацыі шмат таленавітых маладых людзей, якія жадаюць бачыць прыгажосць, вучацца выбіраць для гэтага правільны ракурс і не лянуюцца назіраць за хараством роднага краю, яго жывёльнага і расліннага свету ў розныя часы года, шануюць спадчыну.

Наталля ШТЭЙНЕР

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    З 22 чэрвеня па 30 верасня праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурсу фатаграфій “Зямля пад белымі крыламі”. Ён праводзіўся ў рамках рэспубліканскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика