Канікулы з карысцю. 21.by

Канікулы з карысцю

01.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    Установы адукацыі і спорту раёна падчас канікул прапануюць для дзяцей разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, арганізуюць пазнавальныя і займальныя экскурсіі, у тым ліку і з выездам за межы раёна.

  У год малой радзімы пад дэвізам «Мая зямля – мой гонар» у школах праходзяць конкурсы малюнкаў і творчых работ, ток-шоу на тэмы экалогіі, круглыя сталы і віктарыны. У аздараўленчых лагерах, што працуюць на базе ўстаноў адукацыі, рабяты наведваюць кіналекторыі, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах.

  Не застаюцца ўбаку валанцёрскія атрады. Іх дзейнасць накіравана на актывізацыю дапамогі ветэранам педагагічнай працы і проста пажылым людзям.

  На канікулах ёсць больш часу на чытанне любімых кніг і часопісаў. Валожынская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала шмат завочных падарожжаў па «Краіне чытання».

  Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна гасцінна расчыняюць свае дзверы. Асаблівая ўвага надаецца ўключэнню рабят у актыўныя формы правядзення вольнага часу. З гэтай мэтай  у ДЮСШ пройдзе чарговы Дзень адкрытых дзвярэй 3 лістапада ў 11.00. Папулярызацыя фізічнай культуры і спорту – асноўная задача вышэйназваных устаноў.

  Школьнае жыццё не можа строга падзяляцца на «вучобу» і «не вучобу». У дні канікул у мэтах стварэння ўмоў для выяўлення, падтрымкі і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс работ даследчага характару «Я – даследчык», а старэйшыя школьнікі прымуць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.

Кацярына КАРОЛЬ,

метадыст упраўлення па адукацыі, спорцеі турызме райвыканкама

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
        Установы адукацыі і спорту раёна падчас канікул прапануюць для дзяцей разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, арганізуюць пазнавальныя і займальныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика