Продкі – нашы карані: 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці. У народзе “Дзяды”. 21.by

Продкі – нашы карані: 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці. У народзе “Дзяды”

01.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штогод 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці. Ён быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. У народзе гэты дзень называюць «Восеньскія Дзяды». Гэта свята праваслаўныя адзначалі на трэцім тыдні пасля Пакрова.

  Сёння Беларусь, а таксама жыхары Украіны, Расіі, Польшчы і Літвы адзначаюць Дзяды. Па традыцыі, у гэты дзень успамінаюць усіх спачылых продкаў. Традыцыя вельмі старажытная і сыходзіць каранямі ў наша агульнае мінулае. Гэта дзень памінання нашых родных у вузкім сэнсе, і агульных славянскіх продкаў, прашчураў – у больш вялікім маштабе. Дзяды – душы продкаў. Пра памерлага казалі, што ён «пайшоў да Дзядоў» ці «гуляе з Дзядамі».

  Гэта свята часткова прымеркавана да чарговай змены года. Цяпер на змену цёплай, мяккай восені, якая прыносіць шчодрыя дары (ад мёду да грыбоў і пазнейшых ягад), прыходзіць позняя восень, блізкая сяброўка зімы, што пакрывае зямлю снегам.

  Шанаванне продкаў было адным з важнейшых складальнікаў у культурах усіх славянскіх народаў. Лічылася, што ў гэты дзень душы продкаў спускаюцца на Зямлю, каб адведаць сваіх нашчадкаў і даведацца, ці правільна яны жывуць, ці памятаюць спачылых сваякоў. І свята павінна было праводзіцца менавіта так, каб продкі ўбачылі: памятаюць, славяць Бога, правільна жывуць.

  Абрад «Дзяды» з’яўляецца крыніцай чыстых думак і пачуццяў. Яму заўсёды надавалася асаблівае важнае значэнне. Ён дапамагае выратаваць ад забыцця сваіх каранёў, што прыводзіць да бездухоўнасці і страты маралі.

  У беларусаў Восеньскія Дзяды – свята сямейнае, дамашняе. Перад ім чыста прыбіраліся, мыліся ў лазні, дзе пакідалі вядро чыстай вады і новы венік – для душ продкаў. Жанчыны рыхтавалі розныя стравы. Перад вячэрай у доме адчыняліся ўсе дзверы, каб душы продкаў маглі бесперашкодна заходзіць і садзіцца за стол. Гаспадар запальваў свечку і запрашаў усіх продкаў на вячэру. Перад тым, як прыступіць да чарговай стравы, частку яе адкладалі на спецыяльную талерку.

  За размовай успаміналі лепшае ў жыцці сваіх памерлых сваякоў, тыя ўчынкі, якімі можа ганарыцца не адно пакаленне роду. А дзеці «ўпітвалі» ўсю гэту інфармацыю, ганарыліся, што ў іх родзе былі вялікія людзі.  Так умацоўваліся сямейныя повязі, умацоўвалася пераемнасць ад пакалення да пакалення…

Падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці. Ён быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. У народзе гэты дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика