На мове апосталаў: У Брэсце ўшанавалі памяць нашага земляка Васіля Сяргеевіча Сёмухі. 21.by

На мове апосталаў: У Брэсце ўшанавалі памяць нашага земляка Васіля Сяргеевіча Сёмухі

24.06.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сімвалічна, і на тое ёсць Божая воля, што чалавек з прозвішчам Сёмуха стаў сусветна вядомым беларускім перакладчыкам Бібліі, бо менавіта на Сёмуху (Троіцу) апосталы атрымалі дар гаварыць і несці слова Божае ў свет на розных мовах.

У мінулую суботу ў грэка-каталіцкай царкве Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце адбылася вечарына памяці нашага земляка Васіля Сяргеевіча Сёмухі, які сёлета, у лютым, пакінуў гэты свет. На мерапрыемства з’ехаліся калегі, пісьменнікі, родныя і сябры перакладчыка з Брэста, Мінска і Пружан.
Распачалася імпрэза з памінальнай малітвы, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).


Шмат добрых слоў казалі ўдзельнікі вечарыны пра галоўную працу жыцця перакладчыка, Біблію, і яе значнасць для хрысціян, пра шматграннасць, непаўторнасць і звышдакладнасць перакладаў спадара Васіля, яго “жорсткі” творчы падыход. Успаміналі і пра трагічны лёс творцы, яго жыццёвы шлях і турботы.
На імпрэзе прысутнічаў яго сын Сяргей, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра бацьку і выказаў жаданне перадаць частку рэлігійнай літаратуры, з якой працаваў Васіль Сяргеевіч, грэка-каталіцкай царкве ў Брэсце. Слова трымала і вучаніца Сёмухі – наша зямлячка перакладчыца Марына Шода, якая распавяла пра ўласнае знаёмства з “майстрам трапнага слова”.


Дырэктар пружанскага музея Юрый Зялевіч прэзентаваў апошнія рукапісы Васіля Сёмухі, якія той перад смерцю перадаў у фонды музея, сярод іх — унікальныя беларускія рэліквіі: пераклад на рускую мову вядомага твора Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” і асабісты ліст пісьменніка да перакладчыка. Сваімі ўспамінамі пра Сёмуху падзяліўся і паэт-пчаляр з Лінова Мікола Папека.


Прысутныя выказалі агульную думку, што беларускаму грамадству яшчэ давядзецца пераасэнсаваць значнасць творчасці Васіля Сёмухі і ягонай моўнай спадчыны.
Хочацца спадзявацца, што імем нашага знакамітага земляка некалі назавуць адну з гарадскіх вуліц: любоў да Пружан Васіль Сёмуха пранёс праз усё жыццё, тут ён знайшоў свой апошні прытулак.

Алена Зялевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сімвалічна, і на тое ёсць Божая воля, што чалавек з прозвішчам Сёмуха стаў сусветна вядомым беларускім перакладчыкам Бібліі, бо менавіта на Сёмуху (Троіцу) апосталы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика