Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы запрашае на святкаванне 30-годдзя арганізацыі. 21.by

Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы запрашае на святкаванне 30-годдзя арганізацыі

04.12.2019 17:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы запрашае на святкаванне 30-годдзя арганізацыі

У 2018 годзе на баранавіцкай сядзібе ТБМ былі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя стагоддзю БНР. Фота: Аляксандр ШВЕД, Facebook

На сядзібе Таварыства беларускай мовы (ТБМ), адбудзецца святкаванне трыццатых угодкаў Баранавіцкай арганізацыі ТБМ. Мерапрыемства пройдзе 8 снежня у 13.00 у Баранавіцкім раёне ў вёсцы Русіны па вул. Сасновая, 5.

– На мерапрыемства з Мінска прыедуць Алена Анісім, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а таксама Алег Трусаў, былы кіраўнік арганізацыі і яе ганаровы старшыня, – расказала Intex-press Таццяна Кісель, старшыня Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. – На трыццацігоддзе нашай арганізацыі мы запрашаем усіх, хто пачынаў з намі і хто працягвае актыўна прымаць удзел у дзейнасці ТБМ.

У ТБМ узгадаюць часы заснавання арганізацыі, запланавана дэманстрацыя фатаграфій, узнагароджванне сябраў ТБМ і святочнае застолле.

РЕКЛАМА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізацыя, якая займаеццца абаронай і папулярызацыяй мовы, адзначыць юбілей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика