У Магiлёве адкрыўся завод па выпуску новых матэрыялаў для хуткага ўзвядзення будынкаў. 21.by

У Магiлёве адкрыўся завод па выпуску новых матэрыялаў для хуткага ўзвядзення будынкаў

19.02.2011 17:03 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магiлёве адкрыўся завод па выпуску новых матэрыялаў для хуткага ўзвядзення будынкаў


У свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" днямі адбылося афіцыйнае адкрыццё завода па выпуску якасна новых матэрыялаў для хуткага ўзвядзення будынкаў рознай функцыянальнасці. З гэтай нагоды ў Магілёў прыехалі журналісты беларускіх і расійскіх СМІ. 

Адкуль такая ўвага? А ўсё таму, што завод у поўным сэнсе слова ўнікальная для нашай краіны вытворчасць, аналагаў якой няма ні ў нашай краіне, ні ў Расійскай Федэрацыі, ні ва Украіне. Магілёўскія сэндвіч-панэлі з пенаполіізацыянурата (РІR) і цеплаізаляцыйныя пліты з пенаполіўрэтана (РUR) — гэта і новае слова ў выпуску сучасных будаўнічых высокатэхналагічных матэрыялаў, і рэалізацыя новых падыходаў у энергазберажэнні, і важны фактар уплыву на рынак цеплаізаляцыі ўсходнееўрапейскага рэгіёна, і адчувальны ўнёсак у зніжэнне імпарту гэтага тыпу панэляў у Беларусь.

"Ізабуд" ужо не першы год мэтанакіравана працуе з рэгіёнамі Расіі. Пачыналі з адкрыцця офіса ў Маскве. Потым паступова адкрылі прадстаўніцтвы ў Санкт-Пецярбургу, Краснадары, Пскове, Арле, Валгаградзе. Яно і зразумела: амаль палова прадукцыі "Ізабуда", у прыватнасці, і новыя сэндвіч-панэлі, экспартуюцца ў Расію. Усё большую цікавасць да вырабаў "Ізабуда" праяўляюць іншыя краіны.

Старшыня савета дырэктараў групы кампаній "Ізабуд" Ігар Чорны гаворыць, што новае прадпрыемства ў Магілёве магло б з'явіцца значна раней, але ўсе карты зблытаў сусветны эканамічны крызіс. Таму будоўля завода замест аднаго года расцягнулася на два. Тым не менш, нягледзячы на цяжкасці і праблемы, якія ўзніклі ў час крызісу, "Ізабуд" усё ж набыў першакласнае і вельмі нятаннае абсталяванне найноўшага пакалення італьянскай фірмы Рu.Mа. — сусветнага лідара па выпуску станкоў для вытворчасці гэтых сэндвіч-панэляў. Іх выпуск ажыццяўляецца пад кантролем аўтаматыкі, чалавечы фактар негатыўнага ўплыву на якасць прадукцыі зведзены да мінімуму. Тэхнічны патэнцыял завода дазваляе выпускаць звыш 15 мадыфікацый прадукцыі. Не будзем падрабязна спыняцца на канструктыўных асаблівасцях, тэхнічных характарыстыках сценавых і дахавых сэндвіч-панэляў, толькі адзначым, што яны становяцца ўсё больш запатрабаванымі за мяжой і ў нас.

Зразумела, гэта не можа не падабацца кіраўніцтву свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў". Яе дырэктар Аляксей Якаўлеў лічыць, што новая вытворчасць была ўдала размешчана ў Магілёве. Тут ёсць эканамічны і геаграфічны разлік гаспадароў "Ізабуда": горад высокай індустрыяльнай культуры і кваліфікаваных кадраў, блізкасць да Расіі як асноўнага спажыўца стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі туды таварных паставак.

Па словах начальніка аддзела маркетынгу "Ізабуда" Юліі Арабей, з сэндвіч-панэляў можна хутка ўзводзіць адміністратыўныя будынкі і спартыўныя збудаванні, аб'екты гандлю, прыдарожнага сэрвісу. Апошнім часам сэндвіч-панэлі актыўна выкарыстоўваюцца для рэканструкцыі розных збудаванняў, у тым ліку і ў традыцыйнай індустрыяльнай вытворчасці. Дзякуючы экалагічнай і гігіенічнай бяспецы сэндвіч-панэлі з пенаполіізацыянурата (РІR) шырока запатрабаваныя пры ўзвядзенні буйных аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, харчовай галіны (халадзільных і маразільных складоў, сховішчаў агародніны і садавіны), якія спецыялізуюцца на сельскагаспадарчым экспарце, асабліва малочным. Вось некаторыя прыклады: у Магілёўскай вобласці гэта малочнатаварныя фермы вядомай "Бабулінай крынкі", птушкафабрыкі і свінафермы ААТ "Александрыя", у Віцебскай вобласці — малочна-таварныя фермы і энергаэфектыўная цяпліца ў СВК "Айчына", у Брэсцкай вобласці — бульбасховішча ў СВК "Ружаны-Агара". Адзін з самых вядомых аб'ектаў "Ізабуда" — гандлёвы цэнтр "Карона" ў Мінску.

Новы завод, упэўнена начальнік аддзела маркетынгу, здольны паступова ўвогуле змяніць сітуацыю на рынку цеплаізаляцыі ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у тым ліку і Беларусі. Тэмпы экспарту беларускіх матэрыялаў у Расію, ва Украіну, а потым у Казахстан, асобныя краіны Еўрасаюза будуць дынамічна расці. Сёння кампанія мае магчымасць выпускаць да аднаго мільёна квадратных метраў панэляў штогод. Але пры магчымасці гэты патэнцыял можна развіць і вырабляць да двух мільёнаў квадратных метраў. Ужо рэгіянальныя прадстаўнікі кампаніі актыўна працуюць у Цэнтральным, Паўночна-Заходнім і Паўднёвым федэральных акругах Расіі.

У нашай краіне новая прадукцыя завода ўжо выклікала інтарэс у гаспадарнікаў. Гэтаму ў значнай ступені спрыяе распачатае ажыўленне прадпрымальніцтва ў Беларусі. А прадукцыя "Ізабуда" дазваляе хутка будаваць вытворчыя памяшканні для малога і сярэдняга бізнэсу. Зразумела, мы не маглі не спытаць кіраўніка кампаніі аб Дырэктыве № 4, чаканнях прыватнага бізнэсу, звязаных з яе рэалізацыяй. На думку Ігара Чорнага, калі будзе здзейсненае ўсё то, што заяўлена ў Дырэктыве, то мы атрымаем, магчыма, адны з лепшых умоў вядзення бізнэсу ў свеце. Цяпер галоўнае, каб былі ўнесены ўсе неабходныя змены ў законы, падзаконныя акты, інструкцыі і г. д. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" днямі адбылося афіцыйнае адкрыццё завода па выпуску якасна новых матэрыялаў для хуткага ўзвядзення будынкаў рознай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика