Ад 1 лістапада ў Беларусі вырастуць тарыфы на электраэнергію, газ і цеплаэнергію
31.10.2013
—
Новости Экономики
|
Тарыфы павышалі месяц таму. Месяц таму выраслі тарыфы на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама на прыродны газ. Ад 1 лістапада яны павышаюцца зноў. Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны з 70 898,5 рубля да 75 719,6 рубля за 1 Гкал (на 6,8 %). Кошты на газ Кошт аднаго кубаметра газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд вырас з 404,3 рубля да 440 рублёў (на 9%), у летні перыяд – з 1 232,4 рубля да 1 466,6 рубля (на 19%). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – з 1 232,4 рубля таксама да 1 466,6 рубля (на 19 %) незалежна ад сезона. Плата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыхара ў месяц вырасла з 9 850 рублёў да 11 750 рублёў (на 19,3%) за кубаметр. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ) – з 28 350 рублёў да 33 750 рублёў (на 19%), пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка – з 16 000 рублёў да 19 050 рублёў (на 19%). Падаражэе і электраэнергія У дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, яна будзе каштаваць 518,9 рубля за 1 кВт/г (ад 1 верасня па 31 кастрычніка дзейнічаў тарыф 479,1 рубля), а ў жылых памяшканнях з газавымі плітамі – 610,6 рублёў за 1 кВт/г (раней – 563,8 рубля). Для жылых дамоў і кватэр з электраплітамі ўстаноўленыя наступныя дыферэнцыраваныя тарыфы: у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 – 363,2 рубля за 1 кВт/г, у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 – 1037,8 рубля за 1 кВт/г. Дыферэнцыраваныя тарыфы для жылых памяшканняў з газавымі плітамі: з 22.00 да 17.00 – 427,4 рубля за 1 кВт/г і з 17.00 да 22.00 – 1 221,2 рубля за 1 кВт/г. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 610,6 рубля, у астатні час сутак – да 1831,8 рубля . Паводле Фота msktambov.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы павышалі месяц таму.
|
|