Беражыцеся трамбозу глыбокіх вен!. 21.by

Беражыцеся трамбозу глыбокіх вен!

24.02.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Найбольшая рызыка, пра якую вы ня чулі, так піша амэрыканскі часопіс Reader's Digest пра трамбоз глыбокіх вен. Гэтая хвароба штогод забірае больш людзей, чым рак грудзей і СНІД разам.Штогод у Амэрыцы ад закупоркі крывяносных сасудаў памірае 300 тысяч чалавек, і большасьць выпадкаў зьвязаная з трамбозам глыбокіх вен. Сем гадоў таму памёр карэспандэнт Эн-Бі-Сі Дэйвід Блум, які асьвятляў вайсковую кампанію ЗША і саюзьнікаў у Іраку. Але ён загінуў не ад кулі ці выбуху бомбы, а ад трамбозу глыбокіх вен, які стаў прычынай фатальнага згушчэньня крыві.

У Амэрыцы сакавік абвешчаны нацыянальным месяцам папярэджаньня трамбозу глыбокіх вен, і ўдава Блума Мэлані заклікае зьвярнуць увагу, што хвароба можа пагражаць нават здаровым людзям у росквіце сіл.

У часе разьвіцьця хваробы зьяўляюцца згусткі крыві ў глыбокіх венах, пераважна ў нагах. Калі фрагмэнт гэтага згустку адрываецца і трапляе ў лёгкія, ён можа выклікаць закупорку лёгачных артэрый.

У ЗША створаная грамадзкая арганізацыя – Кааліцыя для папярэджаньня трамбозу глыбокіх вен. Паводле яе зьвестак ахвярамі хваробы становяцца і маладыя, і старыя, а найбольшю рызыку маюць людзі, якія нядаўна перанесьлі апэрацыі. Апошнія дасьледаваньні сьведчаць, што рызыка разьвіцьця трамбозу глыбокіх вен з лятальным вынікам вырастае пасьля апэрацыі ў 70 разоў і застаецца актуальнай цягам 12 тыдняў.

Паводле спэцыяліста па крывяносных сасудах са шпіталя Ўнівэрсытэта Джэфэрсана ў Філядэльфіі Джына Мэрлі, гэтая інфармацыя павінна стаць трывожным званочкам не толькі для пацыентаў, але і для лекараў, якія надта часта ігнаруюць такую пагрозу.

Нават штодзённая фізычная актыўнасьць чалавека часам можа выклікаць трамбоз глыбокіх вен, гэтаму можа паспрыяць цеснае адзеньне альбо абязводжваньне арганізму.

Абараніце сябе ад трамбозу глыбокіх вен: піце дастаткова вільгаці, праходзьцеся альбо пацягвайцеся раз на гадзіну калі вы ляціце, сядзіце за сталом ці знаходзіцеся ў цесным памяшканьні. Калі ж вам цяжка дыхаць, або вы адчуваеце сталы боль, заўважаеце апуханьне або запаленьне ў нагах, асабліва калі вы нядаўна перанесьлі апэрацыю, – выклікайце лекара.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольшая рызыка, пра якую вы ня чулі, так піша амэрыканскі часопіс Reader's Digest пра трамбоз глыбокіх вен. Гэтая хвароба штогод забірае больш людзей, чым рак грудзей і СНІД разам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика