Шум на рабоце павялічвае рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў. 21.by

Шум на рабоце павялічвае рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў

12.10.2010 09:36 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працяглае ўздзеянне шуму на рабочым месцы садзейнічае павелічэнню рызыкі ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Універсітэта Брытанскай Калумбіі (ЗША) у выніку даследавання, у якім прынялі ўдзел 6 тыс. працуючых жыхароў ЗША.

Амерыканскія вучоныя выкарысталі ў сваёй рабоце анкеты амерыканцаў, уключаных у Нацыянальнае апытанне па вывучэнні здароўя і харчавання. Звесткі пра ўдзельнікаў апытання фіксаваліся з 1999 па 2004 год. Удзельнікі даследавання былі падзелены на дзве групы ў залежнасці ад умоў працы. У першую ўвайшлі работнікі, на якіх бесперапынна аказваў уздзеянне моцны шум на працягу мінімум трох месяцаў, у другую — усе астатнія. Моцным аўтары даследавання лічылі шум, які прымушае павышаць голас, каб быць пачутым чалавекам, які знаходзіцца побач. Згодна з вынікамі апытання 21 працэнту ўдзельнікаў даводзілася працаваць у такіх умовах на працягу дзевяці месяцаў і больш. Гэтыя людзі часцей аказваліся курцамі і часцей за іншых пакутавалі ад лішняй вагі ў параўнанні з тымі, хто працаваў у больш камфортных умовах.

Паводле падлікаў даследчыкаў, працяглае ўздзеянне шуму на рабоце было звязана з павелічэннем верагоднасці стэнакардыі ў 2,9 раза, каранарнай недастатковасці — у 2 разы, ізаляванай дыясталічнай гіпертэнзіі — у 2,3 раза. Найбольш высокай рызыка пералічаных захворванняў была сярод мужчын, удзельнікаў маладзейшых за 50 гадоў і курцоў. Атрыманыя звесткі сведчаць пра тое, што павышаны ўзровень шуму на рабочым месцы заслугоўвае пільнай увагі як важны фактар рызыкі ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, адзначаюць аўтары даследавання.

Справаздача аб даследаванні апублікавана ў часопісе Оссuраtіоnаl аnd Еnvіrоnmеntаl Mеdісіnе.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працяглае ўздзеянне шуму на рабочым месцы садзейнічае павелічэнню рызыкі ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика