Наперад у будучыню. У Мінску адкрылася выстава «Баль робатаў». 21.by

Наперад у будучыню. У Мінску адкрылася выстава «Баль робатаў»

17.03.2015 17:24 — Новости Hi-Tech | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

У сталічным гандлёвым цэнтры «Скала» з 17 сакавіка па 19 красавіка праходзіць сусветна вядомы праект прысвечаны сучасным робатам і апошніх дасягненняў робататэхнікі з ЗША, Еўропы, Карэі і Японіі. Упершыню «Баль робатаў» прайшоў у Маскве і за два месяцы сабраў звыш 150 тысяч наведвальнікаў. Наступным прыпынкам лепшых дасягненняў робататэхнікі стаў Мінск.  

На выставе прадстаўлена больш за 15 робата-экспанатаў. З некаторымі можна гуляць, гладзіць, «карміць», і нават размаўляць. Адным з найбольш цікавых андройдаў стаў цалкам інтэрактыўны брытанец Таспіян з штучным інтэлектам. Робат валодае некалькі мовамі, уключаючы рускую і можа спяваць, распавядаць вершы ці распавядаць цікавыя гісторыі. Ён распазнае маўленне, праяўляе эмоцыі, а таксама падаецца новым камандам можа самаразвівацца ў будучыне. Агульная «папуляцыя» Таспіянаў налічвае 77 андройдамі ў свеце.

З некаторымі экспанатамі справяцца і дзеці, з якімі яны могуць гуляцца. Напрыклад, з робатам-тэнісістам, які можа падаваць мячы ў пінг-понгу, ці японскім робацюленям, які можа замяніць хатнюю жывёлу. Дарэчы, гэты робат рэагуе на тактыльныя і гукавыя кантакты з чалавекам.

Акрамя робататэхніцы на выставе можна «акунуцца» ў віртуальную рэальнасць з дапамогай шалома Oculus rift ці пагуляць на сучасных кансолях з бескантактным сэнсарным кантролерам Kinect.

«Баль робатаў» праходзіць штодзённа з 11:00 па 21:00 на другім паверсе ГЦ «Скала». Выстава прагягнецца па 19 красавіка.

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным гандлёвым цэнтры «Скала» з 17 сакавіка па 19 красавіка праходзіць сусветна вядомы праект прысвечаны сучасным робатам і апошніх дасягненняў робататэхнікі з ЗША, Еўропы, Карэі і Японіі. Упершыню «Баль робатаў» прайшоў у Маскве і за два месяцы сабраў звыш 150 тысяч наведвальнікаў. Наступным прыпынкам лепшых дасягненняў робататэхнікі стаў Мінск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика