Спалілі за сабой масты і падпалілі кватэры. 21.by

Спалілі за сабой масты і падпалілі кватэры

02.12.2009 11:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадку Холмеч Рэчыцкага раёна зарэгiстраваны адразу два падпалы, прычынай якiх сталi адносiны памiж мужчынам i жанчынай, якiя абвастрылiся.

44‑гадовы мясцовы жыхар падпалiў кватэру ў трохпавярховым доме, дзе пражывала яго дама сэрца з сям’ёй — мужам i 11‑гадовым сынам, — якая яго не прыняла. На той момант iх не было дома. Зламыснiк, з‑за якога ў вынiку пажару пашкоджаныя некалькi кватэр, быў затрыманы.

Аднак на зыходзе тыдня пажар узнiк ужо ў яго доме. У мiнулыя выхадныя па падазрэннi ва ўчыненнi гэтага падпалу была дапытаная жанчына, прыхiльнасцi якой i дамагаўся затрыманы. Яна прызналася ва ўчыненнi злачынства i патлумачыла свой учынак жаданнем адказаць экс‑сябру тым жа. У дачыненнi да жанчыны ўзбуджана крымiнальная справа.

У вёсцы Азяраны Рагачоўскага раёна мужчына, дамагаючыся замужняй сялянкi, спрабаваў спалiць яе хату, а ў вёсцы Хомiчкi Мазырскага раёна былы муж з‑за крыўды падпалiў аўтамабiль жонкi.

Па гэтых фактах заведзены крымiнальныя справы.

Звязда паводле БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Холмеч Рэчыцкага раёна зарэгiстраваны адразу два падпалы, прычынай якiх сталi адносiны памiж мужчынам i жанчынай, якiя абвастрылiся.44‑гадовы мясцовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика