У ДТЗ з удзелам расіяніна пад Гомелем загінулі чацвёра. 21.by

У ДТЗ з удзелам расіяніна пад Гомелем загінулі чацвёра

02.08.2010 13:47 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аварыя адбылася ў 21.40 30 ліпеня. Аўтамабіль «Міцубісі» пад кіраўніцтвам 41-гадовага жыхара Цюменскай вобласці Расіі здзейсніў наезд на раварыстку, жыхарку Гомеля.

32-гадовая жанчына ехала ў спадарожным з машынай напрамку ў бок вёскі Міхалькі. Аўтамабіль збіў яе, з’ехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

Ад лабавога сутыкнення кіроўца і пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні, загінулі на месцы, жанчына таксама памерла на дарозе. Другі пасажыр «Міцубісі» ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

У ДАІ адзначылі, што ровар быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя адбылася ў 21.40 30 ліпеня. Аўтамабіль «Міцубісі» пад кіраўніцтвам 41-гадовага жыхара Цюменскай вобласці Расіі здзейсніў наезд на раварыстку, жыхарку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика