Аўтамабіль як нагода для "знаёмства" можа каштаваць волі
03.10.2012
—
ЧП
|
Увечары 38-гадовы гандлёвы агент аднаго са сталічных прадпрыемстваў вяртаўся дадому нецвярозым. Калі праходзіў па завулку Клумава, убачыў, што ў яго напрамку едзе аўтамабіль з жанчынай за рулём. Трэба знаёміцца з дамай, вырашыў грамадзянін. — "Кавалер" стаў перад капотам машыны і пачаў выкрыкваць на адрас жанчыны кампліменты і прапановы аб знаёмстве. Кіроўца папрасіла незнаёмца сысці з дарогі, і той сапраўды даў ёй прыпаркавацца. Аднак пасля зноў аднавіў спробы завесці размову: прапанаваў паднесці да кватэры сумкі. Жанчына зноў адмовіла, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Ганна Чыж-Літаш. — Праз гадзіну яна са сваім сужэнцам сабралася з'ездзіць на аўтамабілі ў краму. У двары яны ўбачылі сваю машыну... з выбітым лабавым шклом, вырванымі шклоачышчальнікамі. Натуральна, гаспадары адразу ж выклікалі міліцыю. А жанчына села ў машыну, куды адначасова з ёй падсеў... нядаўні "кавалер". Як пазней высветлілася, ён застаўся незадаволеным вынікам знаёмства і нагамі выбіў шкло ў аўтамабілі. Ён стаў чакаць уладальніцу — у надзеі ўсё ж такі наладзіць "кантакт". Праўда, "знаёміцца" няўрымсліваму "кавалеру" давялося не з ёй, а з супрацоўнікамі следча-аператыўнай групы, якая прыбыла на месца. У дачыненні да хулігана заведзена крымінальная справа. Вінаватаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 38-гадовы гандлёвы агент аднаго са сталічных прадпрыемстваў вяртаўся дадому нецвярозым. Калі праходзіў па завулку Клумава, убачыў, што ў яго напрамку едзе...
|
|