Быстрые деньги и долгие разбирательства. Продолжаем предупреждать наших читателей не быть доверчивыми!
16.03.2018
—
ЧП
|
Мы дзякуем нашым чытачам, якія дасылаюць свае гісторыі аб сустрэчах з рознымі махлярамі і падманшчыкамі. Па кожнай гісторыі рэдакцыя праводзіць уласнае расследаванне, каб падказаць разумнае выйсце са складанай сітуацыі і папярэдзіць іншых жыхароў раёна пра новыя спосабы выцягвання грошай з недасведчаных людзей. Як, напрыклад, адбылося гэта з нашай чытачкай з вёскі Носкі. — У мінулым годзе ў адной з мікрафінансавых арганізацый, што прапануюць «хуткія грошы», я аформіла крэдыт на 100 рублёў,— расказвае жанчына.— Праз 20 дзён з працэнтамі і выплатамі за абслугоўванне вярнула ўжо 147 рублёў. У абмен супрацоўніца арганізацыі надрукавала дагавор-квітанцыю, дзе было пазначана, што я поўнасцю пагасіла крэдыт. У гэтай сітуацыі адразу ўзнікае некалькі пытанняў. Па-першае, сур’ёзныя фінансавыя ўстановы ні ў якім разе не прымаюць наяўныя грошы ў якасці пагашэння пазыкі, а робяць гэта толькі па пералічэнні: электронныя транзакцыі з’яўляюцца своеасаблівай рэгістрацыяй факта ўнясення сродкаў, падправіць які або схаваць ні ў якім разе не ўдасца. Па-другое, пры прыёмцы наяўных грошай прадугледжана выкарыстанне спецыяльных бланкаў строгай справаздачнасці з нумарацыяй і пячаткай. Афармляюцца яны адразу ў некалькіх экзэмплярах з захоўваннем у адпаведных архівах арганізацыі на працягу ўстаноўленага тэрміну. А па-трэцяе, у чым жа заключаецца выгада ад паслуг такіх мікрафінансавых устаноў? Толькі хуткасць афармлення дакументаў? А памеры пераплаты, што ў гэтым выпадку складаюць амаль 600% гадавых, няўжо не палохаюць? Як высветлілася, ні першага, ні другога спосабу афіцыйнага пагашэння пазыкі нашай чытачцы не прапанавалі. І, як следства, гэта гісторыя не скончылася, а займела сумны працяг. — Праз дзесяць месяцаў,— далей расказвае наша чытачка,— прыйшло паведамленне з той арганізацыі аб тым, што я трапіла ў спіс неплацельшчыкаў крэдыту і з улікам пені і штрафных санкцый павінна цяпер унесці амаль 900 рублёў. Інакш прадстаўнікі ўстановы будуць вымушаны звярнуцца ў суд. Я напісала заяву ў праваахоўныя органы, якія праз некаторы час мне адказалі: пасля праведзенай праверкі ў бухгалтарскіх дакументах названай арганізацыі ніякіх адзнак аб унясенні мной сродкаў не знойдзена. Адзіным пацвярджэннем невінаватасці нашай чытачкі стаў бы той дагавор-квітанцыя, ды і толькі ў тым выпадку, калі ён утрымлівае неабходныя рэквізіты і мае подпіс адпаведнага спецыяліста з пячаткай арганізацыі. Але скажыце, хто з нас так доўга захоўвае непатрэбныя паперкі? Вось і жанчына праз пару месяцаў падчас чарговай уборкі проста выкінула той дагавор. Што рабіць у такой сітуацыі? Каментарый юрыста Вольгі Міхайлаўны Фядун: — Відавочна, што для таго, каб даць юрыдычную ацэнку гэтай сітуацыі, неабходна азнаёміцца з умовамі заключанага крэдытнага дагавора. Неабходна даведацца, на якіх умовах быў дадзены крэдыт, а таксама высветліць умовы спынення дзеяння дамовы і вяртання грашовых сродкаў даўжніком. На маю думку, паспрабаваць даказаць сваю невінаватасць варта, хаця яўных перспектыў гэтага не бачна. Тым жа, хто ўсё-такі звяртаецца па пазыку, хачу нагадаць, што асноўным доказам у падобных справах з’яўляюцца выдадзеныя на рукі даўжніку квітанцыя або іншы пісьмовы дакумент, якія пацвярджаюць аплату грашовых сродкаў. Па агульным правіле тэрмін прад’яўлення патрабаванняў аб вяртанні грашовых сродкаў па крэдытных дамовах — 3 гады. У сувязі з гэтым даўжніку неабходна захоўваць пісьмовы дакумент на працягу вышэйназванага тэрміну. Акрамя таго, даўжнік пры ўзнікненні канфліктных сітуацый мае права выкарыстоўваць любыя сродкі і метады, каб даказаць, што крэдыт ён пагасіў. Варта ведаць, што для гэтага можна нават спасылацца і на паказанні сведкаў. Таму пры вяртанні грошай вартазапрасіць з сабой пабочнага чалавека, які потым будзе мець права голасу падчас судовага разгляду. Свае гісторыі вы можаце расказаць нам па тэлефонах 9-15-02, 8-029-529-17-30 або даслаць на e-mail: sidorne@tut.by. Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы дзякуем нашым чытачам, якія дасылаюць свае гісторыі аб сустрэчах з рознымі махлярамі і падманшчыкамі. Па кожнай гісторыі рэдакцыя праводзіць уласнае...
|
|