Цана за паездку – жыццё. 21.by

Цана за паездку – жыццё

27.09.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


delo_1111_181726
Вадзіцель аўтамабіля асуджаны на 5 гадоў калоніі-пасялення за ўчыненае ў сакавіку гэтага года смяротнае ДТЗ – такі прыгавор вынесены судом раёна ў адносінах абвінаваўцы.

Нагадаем: апоўдні 25 сакавіка каля вёскі Тоўсты Лес аўтамабіль “ДЭУ Нубіра” на хуткасці больш як 100 кіламетраў у гадзіну ўрэзаўся ў дрэва. Каб дастаць з салона машыны і вадзіцеля, і пасажыра, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Вадзіцель легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Ад удару вадзіцеля і пасажыра заблакавала ў салоне. Пры дапамозе спецыяльнага інструмента выратавальнікі дэблакавалі пацярпелых. З траўмамі іх тэрмінова даставілі ў бальніцу. Ні пасажыр, ні вадзіцель не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Аднак атрыманыя пры аварыя траўмы для пасажыра аказаліся смяротнымі. Па факце ДТЗ Уздзенскім райаддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса). У ходзе агляду месца здарэння следча-аператыўнай групай была праведзена фотафіксацыя размяшчэння машыны адносна праезнай часткі дарогі, знята следавая карціна, прызначаны шэраг экспертызы.

Судзебнае засяданне доўжылася амаль два месяцы, пакуль былі заслуханы паказанні ўсіх сведкаў, што праходзілі па крымінальнай справе, вывучаны матэрыялы і вынікі экспертыз. І хоць абвінавачваемы да апошняга не прызнаваў віну, яго віноўнасць ва ўчыненні інкрыменуемага яму злачынства пацверджана сувакупнасцю даследаваных доказаў.

З выступлення дзржабвінаваўцы: “Вадзіцель без правоў у стане алкагольнага ап’янення перавысіў хуткасць, страціў кантроль, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку пасажыру былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх на пятыя суткі памёр у рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы”.

Суд Уздзенскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым, прызначыўшы яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама мужчына пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў. А яшчэ яму патрэбна будзе выплаціць матэрыяльнае кампенсаванне маральнага ўрону ў памеры 20 тысяч беларускіх рублёў і кампенсаваць затраты за правядзенне прызначыных па справе экспертыз.

Васілій ДУБОВІК, намеснік пракурора раёна

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Вадзіцель аўтамабіля асуджаны на 5 гадоў калоніі-пасялення за ўчыненае ў сакавіку гэтага года смяротнае ДТЗ – такі прыгавор вынесены судом раёна ў адносінах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика