Абраная . 21.by

Абраная

02.05.2010 15:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцай сёмага нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2010», які прайшоў 30 красавіка ў мінскім Палацы спорту, стала 22-гадовая Людміла Якімовіч з Гродна.

Міс Беларусі
Падчас уручэння першай "стужачкі" Людміла не стрымала слёз.

Міс Беларусі

Міс Беларусі

Міс Беларусі

Міс Беларусі

У журы конкурсу сядзелі міністр культуры Павел Латушка, расейскі спявак Сяргей Лазараў, фрыстайліст Аляксей Грышын, кіраўнік прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін, акцёр Расціслаў Янкоўскі, шведскі піяніст Роберт Уэллс… Сярод гледачоў можна было разгледзець Алега Праляскоўскага, Наталлю Пяткевіч, Іну Афанасьеву, Анатоля Ярмоленку, Васіля Раінчыка і, вядома, Аляксандра Лукашэнку. Кіраўнік дзяржавы сядзеў у атачэньні самых прыгожых беларускіх прыгажунь — першай віцэ-міс«Інтэркантыненталь-2009» Марыі Есьман і мадэлі Юліі Сіндзеевай.

Перамагла ў конкурсе 22-гадовая Людміла Якімовіч з Гродна. Яна ўзяла і тытул «Міс Фота». Атрымліваючы першую стужачку, Людміла нават паплакала. А калі ўскладалі карону пераможцы, таксама хацела заплакаць, але стрымалася.

«Самы запамінальны момант у маім жыцці — гэта свята жыцця. Я баялася, што ўжо не апынуся на гэтым месцы», — прызналася прыгажуня.

Рост Людмілы — 172 см., параметры — 83-59-89. Яна вучыцца на 5 курсе Беларускага інстытута правазнаўства па спецыяльнасці «юрыдычная псіхалогія». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла па радзе сяброўкі — раней да мадэльнай дзейнасці не мела дачынення. Людміла некалі сур’ёзна займалася плаваннем, наведвае трэнажорную залу.

Разам з пераходзячым прызам — каронай, вырабленай з выкарыстаннем 100 грамаў белага золата 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і паўкаштоўных камянёў — Якімовіч атрымала 50 млн. рублёў, права прадстаўляць краіну на конкурсе прыгажосці «Міс свету» і традыцыйны букет ад кіраўніка дзяржавы.

Тытул «Першай віцэ-міс» і 20 млн. рублёў дасталіся 21-гадовай Ганне Киндрук з Пінска.

Званне «Другі віцэ-міс» і 10 млн. рублёў атрымала 20-гадовая Анастасія Харланова з Гомеля.


naviny.by

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцай нацыянальнага конкурсу прыгажосці стала Людміла Якімовіч з Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика