Справа аб знікненні ў Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага трапіць у міжнародныя структуры. 21.by

Справа аб знікненні ў Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага трапіць у міжнародныя структуры

29.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 16 жніўня Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтуе два звароты ў міжнародныя структуры аб расследаванні спраў зніклых у Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага.

Адзін зварот будзе накіраваны ў Савет Бяспекі ААН,  а другі — у Еўрапейскі парламент.

— Ёсць прэцэдэнт, калі была створана адмысловая камісія па расследаванні забойства былога прэзідэнта Судана. Адпаведна існуе шанц, што пытанне аб зніклых у Беларусі будзе разгледжана

ў Савеце Бяспекі ААН. Сітуацыя аб зніклых у Беларусі разглядалася

ў ПАСЕ, быў падрыхтаваны даклад Хрыстаса Пургурыдэса і была прынятая адмысловая рэзалюцыя. Чаму б тады не зладзіць адмысловыя слуханні ў Еўрапейскім парламенце? — зазначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Палітык разлічвае, што да расследавання справы зніклых далучацца еўрадэпутаты, якія ўжо некалькі гадоў актыўна займаюцца беларускім пытаннем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 16 жніўня Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтуе два звароты ў міжнародныя структуры аб расследаванні спраў зніклых у Беларусі Ганчара, Захаранкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика