Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў бароніць Алеся Пашкевіча
22.09.2010 09:40
—
Разное
|
Заява Рады грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» У газеце «Народная Воля» за 7–9 верасня г.г. апублікаваны артыкул Аўтары артыкула, згадваючы колішняе жыццё пісьменнікаў-«мільянераў», усю віну і адказнасць за сучаснае «жабрацкае» становішча літаратараў ускладаюць на цяперашняга кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча, абвінавачваючы яго і ў «здачы» Дома літаратара, і ў адсутнасці ў нашай творчай арганізацыі сваіх літаратурных часопісаў, і ў ліквідацыі Беллітфонду, які ён нібыта, «парушаючы і статутныя нормы, і элементарную інтэлігенцкую прыстойнасць», узначаліў. Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў мусіць нагадаць аўтарам «выкрывальніцкага» артыкула і ўведзеным у зман чытачам «Народнай Волі» аб тым, што і Дом літаратара ў цэнтры Мінска, і суседні будынак пісьменніцкай паліклінікі, і Дом творчасці «Іслач», і літаратурныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Крыніца», «Беларусь», і штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх дзесяцігоддзі было нашае аб’яднанне, за апошнія 15 гадоў у Саюза беларускіх пісьменнікаў (як і саму яго назву «Саюз пісьменнікаў Беларусі») адабрала дзяржава. Адабрала сваімі распараджэннямі і судамі, прычым большасць з гэтых ганебных падзей здарылася да таго, як СБП узначаліў Алесь Пашкевіч. Аб гэтым сведчыць хроніка, якую даносілі да грамадства ў першую чаргу незалежныя выданні, у тым ліку і «Народная Воля». Тым не менш, апынуўшыся ў найскладаных умовах, калі Вярхоўны Суд нават разглядаў позву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, калі міністр адукацыі распаўсюдзіў распараджэнне аб забароне выступленняў яго членаў у школах і ВНУ і калі чыноўніцкай сваволяй за членства ў прафесійнай творчай арганізацыі беларускіх пісьменнікаў загадвалася звальняць з працы, — наш Саюз выстаяў. Больш за тое, ён стварыў свой перыядычны друкаваны орган — незалежны дадатак «Літаратурная Беларусь» да штотыднёвіка «Новы час», заснаваў і выдае сваю кніжную серыю, толькі за апошнія два гады змог правесці каля паўтары тысячы сустрэч пісьменнікаў з чытачамі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ён умацаваў творчыя кантакты з пісьменніцкімі саюзамі Еўропы, стаў членам Еўрапейскай пісьменніцкай рады, Міжнароднай асацыяцыі пісьменніцкіх саюзаў «Слова без межаў» і Балтыйскай пісьменніцкай асацыяцыі. Менавіта цяперашняе кіраўніцтва наладзіла перарваныя стасункі з правапераемнікамі Саюза пісьменнікаў СССР і Літфонду СССР (Міжнародная супольнасць пісьменніцкіх саюзаў (МСПС) і Міжнародны літаратурны фонд). Больш за тое — старэйшына савецкай літаратуры Сяргей Міхалкоў не раз выступаў з Дарэчы, пра «сваволле і самаўпэўненасць». Алеся Пашкевіча абвінавачваюць у «перавароце, учыненым змоўшчыкамі», — у абранні падчас мінулага з’езда СБП на пасаду старшыні Беллітфонду. Мусім нагадаць, што падобнае — адначасовае правядзенне з’ездаў СБП і Беллітфонду — практыкавалася і ў мінулыя часы, паколькі члены гэтых арганізацый — адны і тыя ж асобы. Мы не можам зразумець, з якіх крыніц чэрпалі аўтары артыкула інфармацыю аб тым, што «Рада не прыняла рашэнне аб сумяшчальніцтве. Адмоўна наконт сумяшчэння пасад выказалася таксама большасць членаў праўлення Беллітфонду», а сам з’езд пісьменнікаў, маўляў, быў «нязвычна нервовы, скамечаны, хутчэй падобны на дылетанцкі палітычны мітынг», падчас якога старэйшыны літаратуры з месца раілі «не гарачыцца». Нагадаем, што па статуце Беллітфонду старшыня мог быць абраным і на пасяджэнні Праўлення. Тым не менш, Алесь Пашкевіч вынес гэтае пытанне на вырашэнне ўсёй грамады, якой і быў дэмакратычна абраны старшынём Праўлення Беллітфонду. Вось толькі ці змогуць аўтары артыкула адказаць, што падштурхнула былога,«аддана працаваўшага» старшыню Літфонду пайсці пасля гэтага ў Мінюст з Зрэшты, функцыі старшыні Праўлення Беллітфонду па статуце — прадстаўнічыя. Ён не меў права банкаўскага подпісу. Рэальнай адміністрацыйнай уладай быў надзелены дырэктар Беллітфонду, на той час — Віктар Хурсік, адзін з аўтараў «выкрывальніцкага» артыкула, які на згаданым з’ездзе наабяцаў пісьменнікам залатыя горы, а сам праз месяц сышоў, пакінуўшы разграбаць «канюшні» іншым. Кур’ёзнасць сітуацыі і ў тым, што ягоным наступнікам на дырэктарскай пасадзе стаў трэці «падпісант» артыкула — Алесь Данільчык, пры якім Беллітфонд быў ліквідаваны і з аўкцыёну быў прададзены Грошы — на рахунку ліквідацыйнай камісіі на чале з намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па маёмасці. Высвятленне іх лёсу — нашыя агульныя клопат і задача. Прасцей, вядома, шукаць іх у чужой кішэні. Так, за сваю працу на пасадзе старшыні праўлення Беллітфонду, паводле загада дырэктара, Алесь Пашкевіч атрымаў — праз паўтара года нявыплаты — заробак. Аб тым «са смакам» паведамляюць аўтары «Дзіўнага існавання…». Але чаму яны не згадалі і аб тым, што заробкі атрымалі і каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў Беллітфонду — за ўсе мінулыя гады, а сярод іх — і былыя дырэктары Беллітфонду, аўтары артыкула Віктар Хурсік і Алесь Данільчык?! Пры гэтым сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў (старшыня і намеснікі) ад часу абрання ў 2002 годзе працуе на грамадскіх пачатках і аніякіх грашовых выплат не атрымліваў. Мусім праінфармаваць, што агучаныя ў артыкуле « Недарэчнымі выглядаюць і закіды адносна стварэння мемарыяльнага пакоя Максіма Танка і годнага захавання карцін, кніг і фотапартрэтаў у Доме літаратара, бо той Дом і адпаведна маёмасць у ім не належаць нашаму аб’яднанню. І пра апошні «злачынны крок» старшыні нашага Саюза (які, зрэшты, не мае дачынення да дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў) — «прысвойванне» сродкаў на выданне кнігі пра Барыса Кіта. Удакладняем: згаданыя ў артыкуле сродкі фундатар вырашыў патраціць на выданне юбілейнага альбома ў гонар славутага беларуса. Кніга ўкладаецца і неўзабаве выйдзе ў свет. Зразумела, у нялёгкіх умовах працы кіраўніцтву Саюза беларускіх пісьменнікаў не ўсё ўдаецца зрабіць і ажыццявіць. Тым не менш Рада заяўляе аб сваёй падтрымцы дзейнасці старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча. У з’яўленні артыкула « Застаецца адкрытым пытанне: каму насамрэч быў патрэбны згаданы артыкул, каму гэта выгадна? Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заява Рады грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
|
|