Удзельнікам ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
30.05.2012
—
Разное
|
![]() Паважаныя сябры! Дзявяты раз старажытны Гродна прымае Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які з’яўляецца адным з самых важных і цікавых у разнастайнай палітры фестывальнага руху краіны. У Беларусі жывуць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцей, якія, займаючыся аматарскай творчасцю, узбагачаюць і развіваюць нашу агульнанацыянальную культуру. У адборачных турах прынялі ўдзел больш за дзве тысячы выканаўцаў і творчых калектываў з розных раёнаў Беларусі. Рэспубліканскім журы на заключныя мерапрыемствы вылучана каля тысячы жыхароў краіны — прадстаўнікоў трыццаці трох нацыянальнасцей. Фестываль за сваю гісторыю стаў значнай культурнай падзеяй не толькі ў жыцці краіны. Аб яго ўнікальнасці ведаюць і за межамі Беларусі. Свята народных песень, абрадаў і звычаяў вучыць кожнага чалавека паважаць свае карані, з пашанай ставіцца да сваёй мінуўшчыны і ствараць атмасферу талерантнасці ў грамадстве. Раз у два гады горад над Нёманам збірае тых, хто шануе культурныя традыцыі, паважае агульначалавечыя каштоўнасці, для каго жыццё ў міры і згодзе — неад’емная неабходнасць. Вітаю ўдзельнікаў і гасцей свята і жадаю ўсім яркіх уражанняў, цікавых, незабыўных сустрэч і добрага настрою! Анатолій ТОЗІК, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Дзявяты раз старажытны Гродна прымае Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які з’яўляецца адным з самых важных і цікавых у...
|
|