Уначы на прывакзальнай плошчы ў мужчыны знялі з ног красоўкі. 21.by

Уначы на прывакзальнай плошчы ў мужчыны знялі з ног красоўкі

16.06.2016 07:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Уначы на прывакзальнай плошчы ў 36-гадовага мужчыны забралі красоўкі. Здарэнне адбылося ў Маладзечне. Трое зламыснікаў не толькі пакінулі пацярпелага без абутку, але і прыхапілі два мабільныя тэлефоны, якія знайшлі ў яго кішэнях.

Як інфармуе сайт kraj.by, мужчына прыйшоў у транспартную міліцыю і распавёў пра здарэнне. Кошт скрадзенага ацанілі на суму 1 мільён 800 тысяч рублёў.

Быў аператыўна затрыманы падазраваны ў рабунку 30-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. У яго знайшлі частку скрадзеных рэчаў. Распачатая крымінальная справа, затрыманаму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Ці знайшлі астатніх зламыснікаў, невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Уначы на прывакзальнай плошчы ў 36-гадовага мужчыны забралі красоўкі. Здарэнне адбылося ў Маладзечне. Трое зламыснікаў не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика