У Мінску знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў. 21.by

У Мінску знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў

07.07.2016 13:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Мінску падчас правядзення земляных работ знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў. Здарэнне адбылося раніцай у сераду, 6 ліпеня, у лесапаласе ў раёне вуліцы Красіна (Завадскі раён).

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, размініраванне тэрыторыі, якое пачалося ўчора, працягнулася ў чацвер. Ужо знойдзена 1017 артылерыйскіх снарадаў (164 — 75 мм і 853 — 45 мм) і 68 узрывальнікаў да іх часоў Другой сусветнай вайны. Іх абясшкодзілі сапёры.

Агенцтва "Мінск-навіны" дадае, што здарэнне адбылося на тэрыторыі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі. Пацярпелых няма. Эвакуацыі людзей з бліжэйшых дамоў не праводзілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску падчас правядзення земляных работ знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў. Здарэнне адбылося раніцай у сераду, 6...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика