Настаўнік, праграміст і студэнтка каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне
11.08.2016 12:58
—
Разное
|
Здымак з архіву. Настаўнік хіміі, інжынер-праграміст і студэнтка з Расіі, якая вучыцца ў беларускай сталіцы, каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне. Здарэнне адбылося ў Мінску. Уначы ў міліцыю звярнуліся чыгуначнікі. Яны паведамілі пра траіх невядомых, якіх яны заўважылі на ўчастку чыгункі "Міханавічы — Шабаны" на мотадрызіне. Як інфармуе Дарэчы, праваахоўнікам мужчыны патлумачылі, што спраектаваў і зрабіў дрызіну хімік у пачатку ліпеня. На яе ён паставіў бензінавы рухавік. Дрызіна магла перасоўвацца з хуткасцю 40 кіламетраў за гадзіну. Адзначаецца, што на ўчастку чыгункі, на якім адбываліся паездкі на самаробнай дрызіне, пасажырскія цягнікі не курсіруюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Настаўнік хіміі, інжынер-праграміст і студэнтка з Расіі, якая вучыцца ў беларускай сталіцы, каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне. Здарэнне...
|
|