У Мінску ў ДТЗ цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму (фота). 21.by

У Мінску ў ДТЗ цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму (фота)

05.04.2017 09:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: belta.by

У Мінску ў аўторак удзень у дарожна-транспартным здарэнні цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Рэдзько, аўтааварыю справакавала 30-гадовая жанчына-кіроўца, якая ехала на “Citroen” па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Няміга ў накірунку праспекта Машэрава. На скрыжаванні Багдановіча з Камуністычнай аўтамабіль паехаў на чырвонае святло і сутыкнуўся з “Opel Omega”, які здзяйсняў левы паварот.

Кіроўца “Citroen” пасля патлумачыла свае дзеянні тым, што яе асляпіла яркае сонца і яна не заўважыла чырвонага святла святлафора. У выніку ДТЗ пацярпела згаданая пасажырка “Opel Omega”, цяжарная жанчына, якую шпіталізавалі. Абодва легкавікі атрымалі тэхнічныя пашкоджанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: belta.by У Мінску ў аўторак удзень у дарожна-транспартным здарэнні цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика