У Дзятлаве хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна. Фота. 21.by

У Дзятлаве хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна. Фота

12.07.2017 16:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Дзятлаве 6-гадовага хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна трэцяга паверха. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося ўвечары 11 ліпеня. Хлопчык разам з маці знаходзіўся ў гасцях. Калі дарослыя выйшлі на вуліцу, ён вырашыў застацца ў кватэры, быў там адзін і гуляў у “агрэсіўную” камп’ютарную гульню. Яна яго напалохала, але выйсці з кватэры ў хлопчыка не атрымалася — ён выпадкова заблакаваў замок. Тады дзіця адчыніла фортку ў акне, з якой і выпала.  

Следчы камітэт праводзіць праверку. Хлопчыка завезлі на абследаванне ў бальніцу ў Гродне. Падазрэнні аб пераломах і пашкоджанні ўнутраных органаў не пацвердзіліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Дзятлаве 6-гадовага хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна трэцяга паверха. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика