Ад Антарктыды адкалоўся самы вялікі айсберг у гісторыі
12.07.2017 19:24
—
Разное
|
![]() Айсберг паступова аддзяляўся ад астатняга ледніка Ларсана. Фота: NASA Ад Антарктыды адкалоўся вялікі айсберг. Як мяркуюць эксперты, — самы вялікі ў гісторыі. Яго плошча складае каля 6 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта як 17 Мінскаў, чатыры Лонданы, дзве Белавежскія пушчы ці адзін Шанхай. Пры гэтым вага айсберга — 1 трнл тон. "Айсберг стагоддзя", як назвалі яго журналісты, быў часткай ледніка Ларсана, агульная плошча якога — блізу 55 тысяч км. Мяркуецца, што прычынай, па якой праз ляднік прайшла расколіна, стала не глабальнае пацяпленне, а тэктанічная актыўнасць. У далейшым ляднік працягне расці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айсберг паступова аддзяляўся ад астатняга ледніка Ларсана. Фота: NASA Ад Антарктыды адкалоўся вялікі айсберг. Як мяркуюць эксперты, — самы вялікі ў гісторыі. Яго...
|
|