Навука — гэта займальна!. 21.by

Навука — гэта займальна!

11.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У МЯДЗЕЛЬСКІМ музеі народнай славы завяршаецца інтэрактыўная навуковая выстава “Лабараторыя Элементарыум”. На ёй экспануюцца незвычайныя прылады і механізмы ад Мінскага музея навукі “Элемента”.
— На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў экспанатаў. Яны створаны камандай прафесійных інжынераў. Экспанаты пагрузяць дзяцей у свет навукі, дапамогуць зразумець фізічныя законы і атрымаць новыя веды. Тут можна пазнаёміцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі, — расказвае навуковы супрацоўнік Валянціна Карзяёнак. — Выстава інтэрактыўная. Усе жадаючыя могуць правесці ўласны эксперымент і пераканацца, што гэта вельмі займальна і цікава.
Напрыклад, з дапамогай лавы Жукоўскага можна прадэманстраваць закон захавання моманту імпульсу. Маятнік Ньютана дэманструе закон захавання механічнай энергіі. Ён паказвае, як пераўтворацца энергіі розных відаў адна ў адну: кінетычная ў патэнцыяльную і наадварот. А яшчэ дзеці могуць падняць 16-кілаграмовую гіру адным пальцам. Як? З дапамогай рычага: усяго толькі трэба націснуць пальцам на яго. Прадстаўлены ў музеі шэраг іншых прылад, якія дапамогуць зрабіць складаныя навуковыя доследы простымі і цікавымі.
Выстава дапаможа знайсці адказ на розныя пытанні, у тым ліку “Чаму вечныя рухавікі прынцыпова немагчымыя?”. Гэтак жа можна даведацца, як працуюць розныя механізмы, адкуль бярэцца электрычнасць і многае іншае.
Цікавасць у юных наведвальнікаў выклікае плазменны шар.
— Ён стаў магчымы дзякуючы катушцы Тэсла. Стрыжань, які вы бачыце ўсярэдзіне — гэта па сутнасці і ёсць катушка Тэсла, — тлумачыць ім Валянціна Карзяёнак. — Пад шкло запампаваны інертны газ — тут сумесь газаў, паколькі мы бачым каляровыя маланкі. Паспрабуем паднесці нашу лямпу да шара. Яна таксама свеціцца. Катушку і плазменны шар распрацаваў адзін з найвялікшых вынаходнікаў 19 і 20 стагоддзяў Нікола Тэсла ў 1894 годзе.
На выставе пабывала шмат груп з навучальных устаноў раёна, Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.
— Год навукі, аб’яўлены ў 2017 годзе ў Беларусі, заканчваецца. Здорава, што мы змаглі далучыцца да гэтага, і да нас у музей прывезлі такую выставу, — дзеліцца ўражаннямі настаўнік фізікі гімназіі-інтэрната Мядзела Раіса Іванаўна Балюк. — Дзеці могуць на такіх нескладаных устаноўках паглядзець, як працуюць законы фізікі. І галоўнае — самі ўсё паспрабаваць.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках: навучэнцы гімназіі-інтэрната Рыгор Якубовіч і Ігар Балашка правяраюць, як працуе шар Тэсла.
Фота аўтара.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У МЯДЗЕЛЬСКІМ музеі народнай славы завяршаецца інтэрактыўная навуковая выстава “Лабараторыя Элементарыум”. На ёй экспануюцца незвычайныя прылады і механізмы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика