Лавіся, рыбка!. 21.by

Лавіся, рыбка!

15.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два дзясяткі рыбацкага стажу мае 25-гадовы Дзмітрый Андрасюк. З самага дзяцінства ўсім прамудрасцям гэтай справы яго вучыў бацька. Зараз хлопец гатовы сам даваць парады, таму адправімся разам з ім на зімовую рыбалку.
– Узімку яе можна ўмоўна падзяліць на першалёддзе, глухазім’е і апошні лёд, – заўважае суразмоўнік. – Першы этап самы спрыяльны для ўлову: рыба найбольш актыўная і ахвотна адклікаецца на прынады, таму можа пашанцаваць нават пачаткоўцу. У мерах бяспекі лепш знаходзіцца ў прыбярэжнай зоне, але не забывайце пра актыўны пошук рыбы і не заседжвайцеся на адной лунцы. Захоўвайце цішыню і асцярожнасць, асабліва на празрыстым лёдзе, выбірайце месцы, зацемненыя снегам.
Дзмітрый адзначыў, што ў халодную пару года найчасцей ловяць плотку, акуня, ляшча, гусцяру, ярша, шчупака ды судака. Прыкормка зімой выкарыстоўваецца для таго, каб прыцягнуць рыбу, а не насыціць! Яе асновай становяцца перамолатыя паніровачныя сухары ды пячэнне, трэба дадаваць манку, можна таксама здробненыя семечкі, корм для акварыумных рыбак. Асноўная нажыўка для будучага ўлову – гэта матыль. Для акуня, шчупака ды судака падыдзе лоўля на жыўца, блешні і балансіры. Лепш выкарыстоўваць максімальна тонкія снасці, але павінен быць запас трываласці, бо па першым лёдзе ёсць вялікая магчымасць злавіць рыбу трафейнага памеру.
– Адзенне ў зімовы перыяд павінна быць камфортным і цёплым адначасова, – нагадвае малады рыбак. – Належную ўвагу трэба надаваць сваёй бяспецы. Абавязкова правярайце трываласць лёду і памятайце, што на мелі ён будзе больш тоўстым, чым на глыбіні. Любая змена яго колеру павінна насцярожыць рыбалова. Пры магчымасці не адпраўляйцеся на першы лёд у адзіночку. Удалай вам рыбалкі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два дзясяткі рыбацкага стажу мае 25-гадовы Дзмітрый Андрасюк. З самага дзяцінства ўсім прамудрасцям гэтай справы яго вучыў бацька. Зараз хлопец гатовы сам даваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика