Учора ў Столінскім райвыканкаме адбылося ўрачыстае віншаванне мнагадзетных маці, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці.
Кіраўнік раёна Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі выказаў цёплыя, сардэчныя словы на адрас матуль. Адзначыў, што няма на свеце даражэйшага нам чалавека, які даў жыццё. І ўсім нам трэба шанаваць сваіх маці. Аказваць ім увагу не толькі калі гэта ўжо неабходна, а як мага часцей, каб потым не насіць у сваім сэрцы пачуццё віны за абыякавасць і раўнадушша.
– Ордэн Маці – гэта самая мірная ўзнагарода, — сказаў Рыгор Васільевіч.
Старшыні сельвыканкамаў, на тэрыторыі якіх жывуць гэтыя мнагадзетныя сем’і, таксама віншавалі цудоўных жанчын з узнагародай і ўручалі кветкі. Дзейства атрымалася прыгожым і светлым, тым больш, што заўтра першае веснавое свята – Дзень жанчын.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА