У Слуцку ўначы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы. 21.by

У Слуцку ўначы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы

04.05.2018 13:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://kurjer.info

У Слуцку каля 3-й гадзіны ночы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы Случ. Як інфармуе kurjer.info, сяброўку выратаваў відавочца здарэння, яе шпіталізавалі. Раніцай 4 траўня пачаліся пошукі цела патанулай дзяўчыны і яны далі вынік. Вядома, што яна з Магілёўскай вобласці, ёй 17 гадоў. Дзяўчына вучылася на першым курсе Слуцкага медыцынскага каледжу на медсястру, жыла на здымнай кватэры.

Ёсць версія, што дзяўчаты не купаліся. Яны ішлі па дамбе. Калі адна са студэнтак паслізнулася і ўпала ў ваду, іншая кінулася ёй на дапамогу. Крык пачуў мужчына з суседняга дома, ён прыбег да рэчкі і выратаваў адну з дзяўчын, якая зачапілася за слуп пад мостам. Каля дамбы знайшлі два камплекты абутку і адзення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://kurjer.info У Слуцку каля 3-й гадзіны ночы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы Случ. Як інфармуе kurjer.info, сяброўку выратаваў відавочца здарэння,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика